Інспекцыя на варце

Актуальное

319754498За студзень — чэрвень гэтага года інспектарамі аддзела аховы прыродных комплексаў НП “Браслаўскія азёры” праведзена 458 прыродаахоўных рэйдаў. У выніку іх выяўлена 296 парушэнняў дзеючага заканадаўства.
Як заўжды, большасць з іх зафіксавана у сферы рыбалоўства — 280 фактаў. У браканьераў адабрана 1425 метраў сетак, 33 мярожы, 6 восцяў, а таксама бучы, сачкі, пад’ёмнікі і іншыя забароненыя прылады лоўлі. Усяго больш за 60 адзінак.
Парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання раскрываліся 6 разоў. У ходзе іх канфіскавана 5 адзінак агнястрэльнай зброі, 7 іншых прылад, 11 кілаграмаў мяса.
Правілы парушэння лесакарыстання высветлены ў трох выпадках, пажарнай бяспекі — адным. Па асабліва цяжкіх злачынствах заведзены 4 крымінальныя справы. З іх дзве па незаконнай здабычы рыбы. Усяго ж да крымінальнай адказнасці было прыцягнута 7 чалавек, 3 з якіх асуджаны.
Два разы мы затрымлівалі рыбаловаў-аматараў пры лоўлі вугра, што забаронена дзеючымі правіламі, і столькі ж пры спробе ўкрасці каштоўную рыбу з прамысловых прылад лоўлі.

Іван Тышкевіч,
начальнік аддзела аховы прыродных
комплексаў НП “Браслаўскія азёры”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *