slavjanskii-bazar

Фестываль не за гарамі

Актуальное

slavjanskii-bazarВіцебск усё больш адчувае набліжэнне фестывальнага тыдня. Да “Славянскага базару” рыхтуюцца многія службы і арганізацыі. Не абыдзецца і без удзелу браслаўчан.
Ужо з 9 і па 17 ліпеня будзе працаваць “Браслаўскі фальварак”, дзе работнікі райпа прапануюць віцябчанам і гасцям Прыдзвіння шырокі асартымент уласнай прадукцыі, а святочны настрой будуць ствараць удзельнікі ансамбля народнай песні “На панадворку”.
З 11 па 14 ліпеня ў “Горадзе майстроў” члены клуба “Ля возера” пакажуць майстар-класы па вышыўцы, вырабе цацак з тканіны, пляценні з лазы. 13 і 14 ліпеня майстры клуба “Ля возера” Ганна Нікіфарава і Людміла Рулевіч прымуць удзел у конкурсе “Палатняныя пераплёты”. 12 ліпеня на розных канцэртных пляцоўках паўночнай сталіцы выступіць са сваімі лепшымі песнямі ансамбль “На панадворку”.

Наталля Спірыдонава,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.