IMG_5170 (Small)

Больш актыўнасці пры невялікіх магчымасцях

Актуальное

Менавіта гэты жыццёвы дэвіз дапамагае ў рабоце з выбаршчыкамі маладому дэпутату райсавета ад Камсамольскай акругі №10 Дзіяне Тарун. Яна ўпершыню абрана ў склад райсавета. Сціплая па натуры, Дзіяна напачатку крыху саромелася праяўляюць сваю зацікаўленасць у абмеркаванні і вырашэнні тых ці іншых пытанняў. Але потым зразумела, што калі, напрыклад, дэпутатам-кіраўнікам пры іх магчымасцях лягчэй дапамагчы чалавеку, які звярнуўся з просьбай, то ёй, загадчыцы аддзялення дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі, зрабіць нешта дастаткова складана. Таму трэба быць больш настойлівай і не баяцца звярнуцца да калег па дэпутацкім корпусе, адказных асоб, у кампетэнцыі якіх вырашэнне таго і іншага пытання. А яшчэ прыкладам актыўнай жыццёвай пазіцыі служыла мама Аліна Маслоўская – адна з лепшых старэйшын. Неаднойчы была сведкай, як яна тэлефанавала ў розныя інстанцыі, хадзіла па кабінетах начальнікаў, каб не пакінуць чалавека сам насам з яго праблемай.
Нездарма кажуць, што дзверы адчыняюць таму, хто ў іх стукаецца. Калі да Д. Тарун звярнуліся яе выбаршчыкі з просьбай пасадзейнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі ці, напрыклад, наконт ачысткі кар’ера ў Заборных Гумнах, яна тут жа звязалася з кіраўнікамі службаў, якія могуць аказаць падтрымку. Разам шукалі шляхі вырашэння праблем, каб зрушыць іх з мёртвай кропкі. Некаторыя пытанні ўдаецца ўрэгуляваць хутка, на іншыя патрабуецца не толькі час, а і грашовыя сродкі. Але малады дэпутат не апускае рукі, бо ведае, што аўтарытэт канкрэтнымі справамі заваёўваецца. Упарта ідзе да мэты, каб даказаць людзям, што яны не проста так на выбарах аддалі свой голас за яе кандыдатуру.
Дзіяна Тарун актыўна ўдзельнічае ў рабоце пастаяннай дэпутацкай камісіі райсавета па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі. Па сваіх службовых абавязках яна добра ведае праблемы, якія турбуюць моладзь, яны блізкія ёй па духу. З гэтым накірункам звязана яе асноўная праца ў ЦДМ. Праўда, больш даводзіцца мець зносіны з хлопцамі і дзяўчатамі ад 7 да 15 гадоў, якія з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якая сёння ахоплівае 91% ад агульнай колькасці навучэнцаў школ раёна гэтага ўзросту. На чале з Д. Тарун піянеры робяць шмат добрых і карысных спраў, якія, дарэчы, атрымліваюць высокую ацэнку не толькі на мясцовым узроўні, але і абласным, рэспубліканскім. Самымі значнымі з апошніх дасягненняў юных актывістаў сталі перамогі ў конкурсах па цімураўскім руху, стварэнні піянерскіх летапісаў. Добра зарэкамендавалі сябе піянерскія дружыны гарадскіх школ, гімназіі, Ахрэмаўскай СШ, Кансталінскай БШ у рэалізацыі праектаў “Дзякуй за жыццё”, “Калядныя падарункі”, акцыях “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Мой двор – мой клопат”, “Лета – пара добрых спраў”. Піянерскія дружыны працуюць сумесна з ГА БРСМ, што прыносіць плён.
Працаваць з маладымі, займацца іх выхаваннем — справа не з лёгкіх. І Дзіяне Тарун пры яе камунікабельнасці і адукаванасці гэта ўдаецца. Як атрымліваецца і ўдала сумяшчаць дзейнасць у раённым Савеце дэпутатаў і сваю асноўную.
Неаднойчы давялося чуць яе выступленні на сесіях райсавета, яны заўсёды канкрэтныя, дзелавыя, аргументаваныя.

Зінаіду Палулех.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.