DCIM100SPORT

“Гарачыя” зводкі ТВВАД

Актуальное

DCIM100SPORTГарачае надвор’е прыцягвае людзей да вадаёмаў. Зводкі ТВВАДа па здарэннях на вадзе таксама становяцца “гарачымі”.
У вобласці ўжо патанулі 54 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей. У нашых суседзяў у Шаркаўшчыне патануў 1 чалавек, у Міёрах – 2, у Паставах – 3, у Глыбокім – 5. У нашым раёне, на шчасце, патанулых няма. Дае свае плады і прафілактычная работа выратавальнага таварыства. За май, чэрвень супрацоўнікі гэтай службы правялі 75 гутарак, 11 практычных заняткаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Каб трагічныя выпадкі звесці да мінімуму, матросы-выратавальнікі дзяжураць на двух самых буйных пляжах горада, што знаходзяцца на возеры Дрывяты і Бярэжжа. Яны ўжо ў гэтым купальным сезоне папярэдзілі пра парушэнне мер бяспекі на вадзе 70 чалавек, з іх 28 дзяцей.
Выратавальнікі ТВВАД звяртаюць вашу ўвагу на тое, што гарачае надвор’е патрабуе павышанай пільнасці і адэкватных паводзін на вадаёмах, поўнай адмовы ўжывання алкагольных напіткаў у час адпачынку ля вады. Не пакідайце дзяцей без нагляду, не купайцеся ў адзіночку, нават калі ўмееце плаваць. Асабліва пільнымі будзьце пры адпачынку на рэках, там хуткае цячэнне тоіць павышаную небяспеку.
Таксама ўсім судаўладальнікам неабходна мець водаадліўныя і выратавальныя сродкі. На жаль, бываюць выпадкі, калі браслаўчане здаюць на пракат свае плаўсродкі без гэтых неабходных рэчаў і тым пазбаўляюць адпачываючых на права выратаваць сябе.

Анатоль Міласердаў, старшыня раённай арганізацыі ТВВАД.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.