Заслужаныя ўзнагароды

Актуальное

IMG_3140 (Small) На адзіны дзень інфармавання, які прайшоў у Браслаўскім РАУС, прыехаў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення кадраў МУС РБ Андрэй Мазалеўскі. На тое была пэўная прыемная нагода. Некалькі супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.
Разгледзеўшы пытанні дня інфармавання, абазначыўшы крымінагенную сітуацыю ў рэспубліцы, і ў прыватнасці ў вобласці і раёне, Андрэй Мазалеўскі акрэсліў тую ролю супрацоўнікаў міліцыі, якую яны сёння адыгрываюць у захаванні правапарадку ў краіне. Падрабязна спыніўся ён і на дзейнасці Браслаўскага РАУС, адказаў на пытанні супрацоўнікаў міліцыі. Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы таксама падкрэсліў, што вынікам добрай работы аддзела служаць узнагароды, якія сёння атрымліваюць лепшыя з лепшых. Так, Андрэй Мазалеўскі ўручыў медаль “За бездакорную службу” 3 ступені старшаму дзяржаўтаінспектару аддзялення ДАІ Уладзіміру Лапко, нагрудны знак “За самаадданую службу” 2 ступені інспектару ДПС аддзялення ДАІ Віктару Лапко. Віктар і Уладзімір па праву лічацца аднымі з самых лепшых і адказных супрацоўнікаў, у іх значны вопыт работы. І гэты ўзнагароды яны сапраўды заслужылі.
Яшчэ адным прыемным момантам стала прысваенне новаму спецыялісту РАУС звання малодшага лейтэнанта міліцыі і ўручэнне пагонаў. У красавіку Анжаліка Шулья папоўніла рады супрацоўнікаў РАУС і заняла пасаду інспектара аддзела па грамадзянстве і міграцыі. Яна толькі пачынае работу, але добрым прыкладам узорнага выканання сваіх службовых абавязкаў для яе ў гэты дзень былі ўзнагароджаныя супрацоўнікі, на якіх і трэба раўняцца.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *