IMG_3357 (Small)

Прыгожы падарунак гораду

Актуальное

IMG_3357 (Small)Многія браслаўчане і госці горада ўжо заўважылі істотныя змены ў знешнім выглядзе дома №51 па вуліцы Садовай. Тарцавыя сцены будынка ўпрыгожылі выявы Браслава пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя і другой паловы XIX ст. Абыякава прайсці ці праехаць міма цяпер проста немагчыма.
Як паведамілі ў райвыканкаме, уцяпленне дома было планавым мерапрыемствам. Заказчыкам работ выступіла ДП “Браслаў-камунальнік”, а падрадчыкам – ПУВП “Віталіч-Буд”.
Ідэя ж аздаблення сцен малюнкамі належыць начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юрыю Мірашу. А яе ўвасабленнем займалася мастак-афарміцель Марына Рачынская.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.