3658071

Новыя памеры дзіцячых дапамог

Актуальное

З 1 мая па 31 ліпеня ўстаноўлены новыя памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пры нараджэнні першага дзіцяці дапамога выплачваецца ў памеры 10- кратнага бюджэту пражытачнага мінімуму, што з 1 мая складае 9 741 100 рублёў, на другога і наступных дзяцей у памеры 14 БПМ — 13 637 540 руб. Звяртаем увагу, што пры ўстанаўленні памеру дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіця ў састаў сям’і не ўлічваюцца дзеці, адносна якіх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў, а таксама дзеці, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях або ў дзіцячых дамах.
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўныя арганізацыі да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 974 110 руб.
Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў на першага дзіця складае 1 585 870 руб., на другога і наступных — 1 812 430 руб., на дзіця-інваліда —
2 038 980 руб. Права на дадзеную дапамогу маюць маці (мачыха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці. Іншыя члены сям’і або сваякі дзіцяці маюць права на такую дапамогу, калі яны знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за гэтым дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў. Пры назначэнні памеру дапамогі па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў улічваюцца дзеці (родныя, усынаўлёныя, удачароныя, пасынкі і падчарыцы) ва ўзросце да 18 гадоў, якія выхоўваюцца ў сям’і.
Памер дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сямей складае: на дзіця-інваліда — 681 880 руб., на кожнага дзіця — 487 060 руб. Права на дадзеную дапамогу маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) пры ўмове, калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў, дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека; бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца ваеннаслужачымі , якія праходзяць тэрміновую ваенную службу; абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і ці адзіны бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі 1 або ІІ групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам 1 групы, а другі даглядае яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Нагадаю атрымальнікам дапамог пра сваечасовасць звяртаня за іх назначэннем. Дзяржаўныя дапамогі назначаюцца са дня ўзнікнення права на іх, калі зварот за назначэннем паступіў не пазней за 6 месяцаў са дня ўзнікнення такога права.

Зоя Карпіцкая,
гал. інспектар райаддзела фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.