IMG_3343 (Small)

Не пералічыць узведзеных аб’ектаў

Актуальное

IMG_3343 (Small)У маі бягучага года калектыў ДКУБП “Браслаўская ПМК-42” адзначыў свой 55-гадовы юбілей. Рыхтуючыся да свята, мы пастараліся аднавіць гісторыю сваёй арганізацыі, успомніць людзей, якія яе ўзначальвалі, тых, хто прысвяціў будаўнічай прафесіі сваё жыццё і ўнёс важкі ўклад у развіццё прадпрыемства.
Афіцыйнай датай утварэння мехкалоны лічацца 26 мая 1958 года, калі рашэннем Відзаўскага райвыканкама і агульнага сходу прадстаўнікоў калгасаў была створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя. Першым яе кіраўніком быў Рыгор Кулажынскі.
У лютым 1960 года пасля аб’яднання Відзаўскага і Браслаўскага раёнаў МБА пераязджае ў Браслаў, дзе першая яе база была ў Заборных Гумнах. Пазней жа пачалі будаўніцтва новай. У перыяд з 1967 года па 2001 год былі ўзведзены 3 інтэрнаты, два 24-х, чатыры 18-ці і адзін 60-ці кватэрны дамы, склады, гаражы з майстэрнямі, адміністрацыйны будынак, завод ЖБВ і РБВ, лесапільны, сталярны і арматурны цэхі, шмат іншых вытворчых памяшканняў.
У верасні 1977 года міжкалгасная будаўнічая арганізацыя змяніла назву — стала МПМК-19. А ў 1981 годзе пасля аб’яднання з ПМК-145 мехкалона стала буйнейшай будаўнічай арганізацыяй у раёне, дзе працавала больш за 400 чалавек.
У розныя гады ПМК узначальвалі Р. Кулажынскі, Р. Дзярук, Б. Пагадаеў, Б. Чамярынскі, А. Сямёнычаў, А. Давыдзенка. Цяпер арганізацыяй кіруе А. Рубанік. ДКУБП “Браслаўская ПМК-42” пабудавала ўсе буйнейшыя аб’екты ў горадзе і раёне. Нашы будаўнікі ўзводзілі льнозавод, хлебазавод, СШ №2, гімназію, нарсуд, бальніцу і паліклініку, мытню, пагранкамендатуру ў агр. Опса і пагранзаставу ў агр. Плюсы, свінагадоўчы комплекс у СВК “Маяк Браслаўскі” і комплекс у ААТ “Агравідзы”, будынак Беларусбанка і СТА ў Ахрэмаўцах, жылыя дамы для вяскоўцаў і для ЖБК.
Сёння хочацца ўспомніць тых працаўнікоў, якія адпрацавалі па
Антаніна Жойдзь,30-40 гадоў. Гэта Н. Абрамовіч, М. Філімоненка, Г. Паўлава, Г. Кашкур, Я. Рэзуноў, М. Апячонак.
Цяпер у штаце арганізацыі налічваецца 122 чалавекі. Мы ўзводзім дом ЖБК №9 і МТФ у агр. Плюсы. Нягледзячы на тое, што калектыў скараціўся, у ім засталося шмат тых, хто служыць прыкладым для маладых кадраў. Сярод іх А. Таўкінь, В. Шульга, І. Шакель, Н. Жыгадла, А. Мацеша, В. Стрышко.
Ад імя дырэкцыі мехкалоны выказваю ўсяму калектыву шчырую ўдзячнасць за іх старанную працу. Бодрасці ўсім і здароўя.

нач. аддзела кадраў.
Фота Аляксандра Азевіча.

IMG_3335 (Small)

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.