IMG_9814 (Small)

Здароўе берагчы трэба змалку

Актуальное

Усім вядома, што добрае здароўе — самы каштоўны дар, і зберагчы яго можна толькі дзякуючы здароваму ладу жыцця, да якога трэба прывыкаць з маленства. Менавіта таму выхавацелі Пагашчанскага дзіцячага сада ўдзяляюць вялікую ўвагу спартыўным і развіваючым мерапрыемствам. Адно з такіх было прымеркавана да Сусветнага Дню здароўя.
У спартыўнай зале сабраліся гледачы і дзве каманды: выхаванцы групы №1 і вучні 1 класа Кансталінскай школы. На чале са сваімі капітанамі Андрэем Дзеруком і Дашай Дзерук дзеці спаборнічалі ў перацягванні каната, кіданні мяшэчкаў, складанай эстафеце. Былі і інтэлектуальныя заданні, дзе трэба скласці словы на тэму «Спорт». У перапынках, каб даць юным спартсменам адпачыць і набрацца сіл для чарговага конкурсу, маленькія артысты выконвалі песні аб вясне.
Напрыканцы свята вядучая Жанна Пяткун прапанавала ўсім дзецям намаляваць смайлікі, якія адлюстроўваюць іх настрой. Малюнкі атрымаліся жыццярадаснымі, забаўнымі. І ўдзельнікі, якія атрымалі «залатыя» і «срэбраныя» медалі, і балельшчыкі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, а значыць умацавалі сваё здароўе.

Надзея Дударонак, загадчыца
Пагашчанскага дзіцячага сада

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.