Падзяліся ўсмешкаю сваёй

Власть и общество

Усім добра вядома, што смех падаўжае жыццё. І Дзень гумару яшчэ адна прыемная падстава для таго, каб у гэтым упэўніцца. Як правіла, ён насычаны розыгрышамі, выдуманымі гумарыстычнымі гісторыямі, анекдотамі, многія ўстановы ладзяць забаўляльныя мерапрыемствы.
З нагоды гэтага вясёлага свята ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла гульнявая праграма «Падзяліся ўсмешкаю сваёй…». На свята прыйшлі пастаянныя наведвальнікі ўстановы. Ва ўтульным пакоі панавала атмасфера радасці і весялосці. Вядучыя ў экстравагантных касцюмах Людміла Сінкевіч, Вераніка Пятрова і Юрый Кіжла павіншавалі прысутных са святам і нагадалі, што толькі ў гэты жартаўлівы дзень можна хлусіць, але галоўнае пры гэтым нікога не засмучаць. А дзве каманды з гумарыстычнымі назвамі спаборнічалі паміж сабой у забаўляльных конкурсах, дэманструючы спрыт і жаданне перамагчы.
Пасля гульнявой праграмы ўсе прысутныя павіншавалі Віктара Андрыеўскага з днём нараджэння і ўручылі яму падарунак. Свята прадоўжылася за чаяпіццем з салодкімі пачастункамі.

Тэкст і фота
Алены Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *