У пошуках рыбнай удачы

Актуальное

Традыцыйныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы нядаўна правёў калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў. Акрамя яго супрацоўнікаў, удзел у мерапрыемстве прынялі члены іх сямей і ветэраны міліцыі. Нават моцны мароз не спужаў аматараў падлёднай рыбалкі. І ў пошуках рыбнай удачы на лёд возера Дрывяты ў раёне вёскі Дубкі выйшлі больш за 20 чалавек. Як і бывае на спаборніцтвах, перамаглі больш вопытныя рыбаловы і тыя, каму ў гэты дзень спадарожнічаў поспех. А такіх аказалася каля 10 чалавек, якія занялі першыя месцы або сталі прызёрамі ў адной з трох намінацый. За самы важкі ўлоў, ён жа аказаўся і самым вялікім па колькасці злоўленай рыбы, дыпломы і прызы атрымаў былы супрацоўнік РАУС Генадзь Гайдамовіч. А вось самая вялікая рыбіна трапіла на кручок Яўгена Сухаверскага, сына супрацоўніка міліцыі.
Пасля спаборніцтва ўдзельнікі сабраліся разам каб пачаставацца цёплай юшкай са свежага ўлову і доўга расказвалі пра свае рыбацкія поспехі.

Часлаў Угарэнка,
нам. начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *