Дзеля душэўнага цяпла

Актуальное

У святочнай, шчырай і радаснай атмасферы прайшоў канцэрт у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў напярэдадні Дня жанчын. Словы прызнання і ўдзячнасці ўсім жанчынам за іх працавітасць, спагаду, дабрыню прагучалі ад дырэктара ўстановы Сяргея Аліхвера. Затым стыльныя і абаяльныя вядучыя старшая медсястра Жанна Стацэвіч і фельчар Васіль Петракевіч павіншавалі жанчын з надыходзячым святам, прачыталі вершы.
Конкурсы сярод насельнікаў інтэрната прымусілі іх успомніць як мага болей назваў кветак і птушак. Пераможцы атрымалі невялікія прэзенты.
Для цудоўнай паловы чалавецтва гучалі вясёлыя і лірычныя песні ў выкананні Таццяны Галагуш, Алены Жук, Аксаны Гаспаровіч, Ліліі Машары. Моцнымі апладысментамі суправаджаўся выхад на сцэну ўрача Вальдэмара Лакевіча, які акампанаваў сабе на баяне пад вядомую песню.
Так дзякуючы намаганням калектыву ўстановы гледачы атрымалі мора пазітыўнасці і душэўнага цяпла.

Тэкст і фота
Алены Пятушкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *