Хроніка здарэнняў

Актуальное

• Ахвярай зламысніка стала жыхарка в. Далёкія. Позна вечарам жанчына заўважыла, што невядомы зламаў замок і ўлез у лазню, адкуль вынес пакладзенае там на часовае захоўванне мяса коштам каля паўмільёна рублёў. Хутка затрымалі і злачынцу. Ім аказаўся раней судзімы жыхар гэтай жа вёскі. У яго і знайшлі ўкрадзенае.
• З заявай у Браслаўскі РАУС звярнулася пенсіянерка з в. Булавішкі. Раніцай яна агледзела, што на дзвярах стараверскай царквы зламаны замок. З храма вандалы ўкралі каштоўную ікону 19 стагоддзя, выкананую маслам па дрэве і металічны крыж. Прыкладны кошт украдзенага – 11 972 600 рублёў.
• Няшчасны выпадак здарыўся з работнікам прадпрыемства “Браслаў-камунальнік”. Не заўважыўшы, што побач рухаецца машына, ён раптоўна выйшаў на пешаходны пераход і трапіў пад колы аўтамабіля, якім кіравала браслаўчанка. З цялеснымі пашкоджаннямі мужчына трапіў у бальніцу.
• Кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення давяло да бяды жыхара Браслаўскага раёна. Рухаючыся ў накірунку агр. Ахрэмаўцы, ён не выбраў бяспечную хуткасць, не улічыў дарожныя ўмовы, перакуліў машыну і апынуўся ў кювеце. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі мужчына быў шпіталізаваны.
• У адным з ААТ раёна на ферме заўважылі нястачу больш за 200 кг мукі. Хутка злавілі і злодзея. Ім аказаўся жывёлавод той жа гаспадаркі. Мужчына рэалізаваў муку знаёмаму за тры бутэлькі віна. Абодва прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Па ўсіх пералічаных фактах, акрамя апошняга, распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС