Сюрпрызам рады дзеці

Власть и общество

Штогод напярэдадні навагодніх свят праходзіць рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Дарослыя ўдзельнікі акцыі робяць усё магчымае, каб усе дзеці Беларусі адчулі любоў, клопат і ўвагу.
Сёлета, як і звычайна, у Друйскі дзіцячы дом з падарункамі для выхаванцаў прыехалі кіраўнікі рознага ўзроўню. Не парушаючы добрых традыцый, дзіцячы дом наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ВРУП “Віцебскаблгаз” Пётр Шэршань. Пётр Пятровіч павіншаваў усіх дзетак з надыходзячым святам, кожнаму прывёз салодкі падарунак, а ўстанова адукацыі атрымала вялікі вадкакрысталічны тэлевізар, камп’ютар і з дзясятак мячоў.
Старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў таксама прывёз падарунак для дзяцей і зычыў дзеткам здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту, а ўсім супрацоўнікам дзіцячага дома цярпення ў нялёгкай справе – выхавання моладзі.
У гэты дзень не з пустымі рукамі да дзетак у госці завіталі кіраўнікі “Беларусбанка” і Браслаўскага РАУС.
За навагодняй мішурой з дарагімі падарункамі, усмешкамі і ласункамі застаецца галоўнае – разуменне таго, што ніводнае дзіця ва ўсёй краіне не пакінута без увагі.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *