Парадак наведзены

Актуальное

Родныя і блізкія пахаваных на старых гарадскіх могілках не адзін год хваляваліся з-за пагрозы пашкоджвання помнікаў, іх агароджы састарэлымі дрэвамі ветравалам. Напрыканцы мінулага месяца кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзялося за вырашэнне гэтай праблемы. Але ж спілаваць дрэвы ў лесе — адна справа, зусім іншыя падыходы патрэбны, каб “разабраць іх па частках на карані” не нанесці ўрону захаванням.
Паколькі ў нашых камунальнікаў няма ні ліцэнзіі, ні спецыялістаў для выканання такіх альпінісцкіх работ, запрасілі спецыялізаваную брыгаду з Полацка.
Падрадчыкі дагаворны аб’ём работ выканалі хутка. Праўда, не зусім далікатна. Усю спілаваную драўніну яны скідвалі на месцы. Атрымалася так, што дзве агароджы з чатырма магілкамі схаваліся пад галлё і калодкі. Пра што і паскардзіліся ў рэдакцыю браслаўчане Алена Марціновіч і Міраслаў Вабель.
Факт пацвердзіўся. Праўда не зусім так, як тлумачылі браслаўчане. Спіленае галлё на могілках ляжала не месяц, а ўсяго тыдзень. У гэты час рабочыя камунальнай службы паступова ачышчалі тэрыторыю могілкаў. Праз дзень пасля паступлення скаргі ў рэдакцыю, яны ўзяліся за расчыстку і магілак продкаў А. Марціновіч і М. Вірбала (на здымку). Да вечара 4 студзеня ўсё галлё было знесена.
За нанесены маральны ўрон родным і блізкім, магілкі чыіх былі часова захламлены начальнік участка па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы горада ДП “Браслаў-камунальнік” публічна Станіслаў Галіцкі публічна прыносіць свае прабачэнні.

Аляксандр Азевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *