На службу запрашае міліцыя

Актуальное

Браслаўскі РАУС цяпер праводзіць конкурсны адбор грамадзян Рэспублікі Беларусь на пасады радавога і начальніцкага саставу міліцыі. Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія маюць сярэднюю, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю і здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
Адначасова наш райаддзел ажыццяўляе адбор кандыдатаў для паступлення на вучобу ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Так, у Акадэмію МУС, дзе дзённая форма атрымання вышэйшай адукацыі прадугледжвае 4-гадовы тэрмін навучання, прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, якія маюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Па ўсіх пытаннях паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў, здачы конкурсных экзаменаў у навучальныя ўстановы МУС Рэспублікі Беларусь можна звяртацца ў Браслаўскі РАУС па тэлефонах: 22-5-79, 7126474, 7195785 (МТС).

Часлаў Угарэнка,
намеснік начальніка па ідэалагічнай і кадравай рабоце РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *