Праз Браслаў пройдзе маршрут «Бега дружбы» +відэа

Актуальное
Шры Чынмой

23 лютага ў партугальскім горадзе Фігуэра дэ Фоз стартавала еўрапейская частка Бега дружбы (World Harmony Run) — самай працяглай эстафеты ў свеце, якая адзначае сёлета сваё 25-годдзе. З Фігуэра дэ Фоз інтэрнацыянальная каманда бегуноў панясе факел — сімвал гармоніі па ўсёй Еўропе. Дыстанцыя прабегу праходзіць праз 45 еўрапейскіх краін. Завершыцца бег дружбы 8 кастрычніка ў Вене.

У Беларусь агонь будзе дастаўлены 24 мая. Маршрут прабегу па тэрыторыі рэспублікі пройдзе праз Браслаў, Мядзел, Вілейку, Маладзечна, Заслаўе, Мінск, Валожын, Ліду, Скідзель, Гродна. Агульная адлегласць дыстанцыі ў Беларусі складзе 540 км. Усяго ўдзельнікі прабегу пераадолеюць больш за 24 тысяч км у Еўропе і каля 45 тысяч па ўсім свеце. Прабегі адначасова праходзяць па тэрыторыі краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Бег дружбы быў заснаваны ў 1987 годзе Шры Чынмоем. З таго часу прабег пабываў у 150 краінах, а бегуны пераадолелі больш за 500 тысяч кіламетраў.

Паводле БелаПАН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *