У браслаўскіх школах з-за маразоў адмянілі заняткі

Актуальное

Як нам паведамілі ў аддзеле адукацыі, з-за моцных маразоў ва ўсіх браслаўскіх школах на 3-4 лютага адменены заняткі, а запланаваныя вечара сустрэч выпускнікоў адмененыя. Такое рашэнне прыняў браслаўскі райвыканкам.Ноч з 1 на 2 лютага выдалася ў Браславе рэкордна халоднай. Тэмпература паветра апускалася да мінус 28 градусаў. У бліжэйшыя дні марознае надвор’е захаваецца, па вобласці чакаецца днём 15-20 градусаў ніжэй за нуль, ноччу слупок тэрмометра будзе апускацца да мінус 23-28 градусаў, а пры праясненнях да 30-32 градусаў марозу. Пачатак наступнага тыдня будзе адзначана паслабленнем марозу і снегам з-за цёплага і вільготнага паветра з поўдня Еўропы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *