У Браславе створаць інфармацыйны цэнтр для пажылых людзей

Власть и общество

На днях у Браславе была рэалізаваная праграма ў рамках праекта, ініцыяванага цэнтрам Yanos. Пяць дзён на базе браслаўскай гімназіі праводзіліся семінары, прапанаваныя 2 групам — мясцовым службам сацыяльнай абароны, а таксама групе пажылых людзей. На семінарах ўдзельнікі дзяліліся вопытам, абмяркоўвалі надзённыя пытанні. Партнёрамі-каардынатарамі гэтых семінараў выступілі супрацоўнік сацыяльных службаў Ігналіны Ірэна Матешене і Дайн Толейките з галандскага цэнтра Yanos. Па выніках праграмы на базе тэрытарыяльнага цэнтра ў Браславе запланавана стварэнне інфармацыйнага цэнтра для пажылых людзей, дзе яны знойдуць адказ на любое пытанне.


Гальляш Силява.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *