Браслаўскі Дом культуры, 26 лютага: шоу «Дзве зоркі»!

Актуальное

У раённым Доме культуры ў канцы лютага зноў пройдзе папулярная шоу-праграма «Дзве зоркі» з удзелам лепшых спевакоў і музыкантаў Браслаўшчыны, а таксама таленавітых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый горада. У гэтым годзе на гарадской сцэне будуць запальваць свае зоркі супрацоўнікі райвыканкама, сельвыканкамаў, РАНС, аддзела адукацыі, Відзаўскага каледжа, малаказавода і хлебазавода.Пераможцаў шоу «Дзве зоркі» назаве паважанае журы ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, удзельнікаў гэтага мерапрыемства мінулага года і выкладчыкаў па вакальным жанру. Аднак спадзяемся, што ў глядзельнай зале шчырымі апладысментамі падтрымаюць удзельнікаў шоу сябры, калегі па працы і дапамогуць заваяваць «Прыз глядацкіх сімпатый».Паважаныя браслаўчане, мы чакаем вас 26 лютага ў 16 гадзін у РДК. Выкарыстоўвайце магчымасць убачыць, як на Браслаўшчыне запальваюцца новыя зоркі!


Татьяна Кука, директор Браславского РДК.