Чым нашым школьнікам заняцца на канікулах?

Спрашивайте-отвечаем

Не сакрэт, што школьныя канікулы для дзяцей — гэта магчымасць адпачыць ад падручнікаў, сшыткаў і іншых клопатаў. Аднак дрэнна, калі адпачынак праходзіць на канапе перад тэлевізарам або за маніторам кампутара. Таму дарослыя падрыхтавалі для школьнікаў насычаную забаўляльную праграму.Вядома ж, большая частка мерапрыемстваў носіць навагодні характар. Гэта ранішнікі, дыскатэкі, прадстаўлення. Напрыклад, дыска-праграмы «Навагодняя карусель» у ЦДТ, «Навагодняя казка» у СШ № 1, вечары адпачынку для старшакласнікаў «У чаканні Новага года» ў гімназіі і школе № 2.Запрашаюць да сябе ў госці і работнікі бібліятэк. Так, Браслаўская дзіцячая бібліятэка правядзе завочную экскурсію з мультымедыйным суправаджэннем «Зачараваны лес», мультиминутку «Зімовыя мульцікі», выставу «Зімачка да нас прыйшла» і іншАрганізуюцца на вакацыях і экскурсіі ў Полацк, Паставы, Мінск.Дзеці змогуць наведваць прышкольныя лагеры. Напрыклад, у гімназіі будуць працаваць лингво-культуралагічны міжрэгіянальны лагер і раённы профільны па падрыхтоўцы да абласных алімпіяд.Шмат мерапрыемстваў носяць спартыўны характар. Гэта і раённыя турніры па баскетболе, валейболе, спартыўна-музычнае свята «Здаровая зіма» і некаторыя іншыя.На працягу школьных вакацый кінатэатр «Дружба» арганізоўвае паказы мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.Усяго на зімовых вакацыях плануецца правесці больш за 50 розных забаўляльных мерапрыемстваў, а гэта азначае, што дзеці ў асяроддзі сваіх сяброў цікава правядуць час.Алена Набеева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *