Статьи о выборах «Браслаўскай звязды»

Актуальное

Сфарміраваны акруговыя выбарчыя камісіі
У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання 6 ліпеня завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій.
У склад Шаркаўшчын-скай выбарчай камісіі №29 група грамадзян сабрала подпісы для вылучэння дырэктара Браслаўрайгаза Яраслава Сапеля. Таксама ў яе склад Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў вылучыў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Браслаўскага райвыканкама Людмілу Цяцеру, а грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” — кіраўніка раённай арганізацыі Леаніда Мікшту.
Прэзідыум Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкам 9 ліпеня на сумесным пасяджэнні за-цвердзілі склад акруговых выбарчых камісій. У спісе Шаркаўшчынскай №29 значацца таксама Яраслаў Сапель, Людміла Цяцера і Леанід Мікшта.
А ўвогуле ў складзе акруговых камісій, якія будуць працаваць у Віцебскай вобласці, прадстаўнікі партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 47,8%, працоўных калектываў — 14,3%, грамадзян шляхам падачы заяў — 37,9%.
Дарэчы, сакратар Цэнтр-выбаркама Мікалай Ла-завік лічыць неабгрунтаванымі выказванні некаторых апазіцыйных палітыкаў наконт таго, што ў Беларусі не адбылося лібералізацыі выбарчага працэсу. Так, у гэтым годзе ў складзе акруговых камісій наогул няма прадстаўнікоў органаў, іх фарміруючых, — выканкамаў, абласных Саветаў дэпутатаў, падкрэсліў сакратар Цэнтрвыбаркама. Усе камісіі сфарміраваны
Приезжайте отдохнуть на Браславские озера па максімальна магчымым колькасным складзе — 13 чалавек.
Нагадаем, што з 15 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Браслаўскі райвыканкам, кіруючыся арт. 24, 61, 65 Выбарчага кодэкса, уласным рашэннем ад 6 ліпеня №1095 вы-значыў месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта аб’екты аўта- і чыгуначнага транспарту; на адлегласці менш за 50 м ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, тэрыторый аргані-зацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы, жыццядзейнасць насельніцтва — грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння, дзіцячыя дашкольныя і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі; на тэрыторыі арганізацый аховы здароўя.

У ініцыятыўных груп свабода дзейнасці

Згодна з каляндарным планам выбараў у Палату прадстаўнікоў, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў беларускі парламент будзе праходзіць з 15 ліпеня па 13 жніўня.
Патэнцыяльны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінен не пазней за 19 ліпеня ўключна падаць у выбарчую камісію той акругі, па якой ён мае намер вылучацца, спіс членаў сваёй ініцыятыўнай групы і заяву пра яе рэгістрацыю. У складзе групы павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Акруговая камісія абавязана разгле-дзець заяву кандыдата ў пяцідзённы тэрмін. У выпадку адмовы ў рэгістрацыі гэта рашэнне можа быць абскарджана ў Цэнтральнай выбарчай камісіі на працягу трох дзён з моманту яго прыняцця.
Членам ініцыятыўнай групы трэба сабраць не менш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў, якія жывуць на тэрыторыі акругі, па якой мае намер вылучацца кандыдат у дэпутаты. Паводле дзеючага выбарчага заканадаўства, зборшчыкам подпісаў ужо не трэба завяраць іх у мясцовым выканкаме. Няма неабходнасці і ў тым, каб узгадняць месцы правя-дзення пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты з мясцовымі ўладамі.
Дарэчы, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік лічыць, што самым эфектыўным спосабам збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты з’яўляецца падамавы абход. На яго думку, збор подпісаў выбаршчыкаў застаецца выгадным у Беларусі спосабам вылучэння ў дэпутаты. Будучыя кандыдаты могуць самі збіраць подпісы ў сваю падтрымку і такім чынам яшчэ да афіцыйнага старту агітацыйнай кампаніі сустрэцца з выбаршчыкамі. Акрамя таго, збіраючы подпісы, члены ініцыятыўнай групы ў пэўнай меры ўжо агітуюць за свайго вылучэнца.
У ЦВК упэўнены, што свабода дзейнасці ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты будзе забяспечана ў поўным аб’ёме. Спісы месц, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, будуць размешчаны на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Палітычныя партыі маюць права вылучыць па кожнай выбарчай акрузе па адным кандыдаце ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты могуць таксама працоўныя калектывы арганізацый, у якіх працуюць не менш за 300 чалавек. Вызначыць свайго кандыдата калектыў абавязаны ў час сходу, на якім прысутнічаюць не менш як палавіна працуючых.
Рэгістрацыя кандыдатаў намечана на перыяд з 14 па 23 жніўня ўключна, пасля чаго ім будуць выдадзены адпаведныя пасведчанні. Затым разгорнецца перадвыбарная агітацыя і прапаганда. Асноўны дзень галасавання назначаны на 23 верасня.

18.07.2012
Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы


У адпаведнасці з Каляндарным планам выбараў 19 ліпеня завяршылася прадастаўленне асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у акруговыя выбарчыя камісіі спісаў членаў ініцыятыўных груп і заяў пра іх рэгістрацыю.
Як паведамілі рэдакцыі газеты ў Шаркаўшчынскай акруговай камісіі, якая размяшчаецца па адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, тэл. 8 (02154) 43-0-65, акруговая выбарчая камісія Шаркаўшчынскай выбарчай акругі №29 зарэгістравала 2 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў:
— Мечыслава Віктаравіча МорХата, 1958 г.н., беспартыйнага, старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама;
— Віктара Іванавіча Цярэшчанкі, 1950 г.н., беспартыйнага, эканамічнага саветніка Бізнессаюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. Куняўскага.
Членам ініцыятыўных груп выдадзены адпаведныя па-сведчанні і падпісныя лісты для збору подпісаў выбаршчыкаў.
Падчас збору подпісаў яны не маюць права раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы. Для азнаямлення выбаршчыкам могуць падавацца інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі асоб, у падтрымку якіх яны збіраюць подпісы.
Нагадаем, што падтрымаць асоб, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, па-вінны не менш за 1000 выбаршчыкаў, якія жывуць на тэрыторыі дадзенай выбарчай акругі.
Рэгістрацыя кандыдатаў пачынаецца з 14 жніўня і працягнецца да 23 жніўня.

21.07.2012

Фарміруюцца ўчастковыя камісіі


Патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у дадзены момант найбольш заклапочаны зборам подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку.
А паралельна фарміруюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Вылучаць у іх склад могуць палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў. Пры гэтым колькасць прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў павінна быць, як правіла, не менш за адну трэць складу камісіі, а колькасць дзяржаўных служачых — не больш за адну трэць.

У нашым раёне, дзе ўтворана 37 выбарчых участкаў, распараджэннем старшыні райвыканкама прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій даручаны аддзелу арганізацыйна-кадравай работы. Як паведамілі ў аддзеле, 5 жніўня заканчваецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад камісій, таму, нягледзячы на выхадны дзень, дакументы будуць прымацца, як у звычайны рабочы дзень. Дарэчы, па стане на 25 ліпеня найбольш пададзена дакументаў ад грамадзян шляхам падачы заяў.
У раёне працягваецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання. У пятніцу сваіх прадстаўнікоў на пленуме вылучыў Браслаўскі раённы камітэт ГА БРСМ. Абраўшы прэзідыум і сакратара пленума, моладзь прыступіла да галасавання і вылучыла 35 сваіх прадстаў-нікоў у склад участковых камісій.

28.07.2012
Пацвердзілі намер галасаваць

Больш за 83% грамадзян Беларусі пацвердзілі свой намер прыняць удзел у парламенцкіх выбарах. Пра гэта сведчаць даныя тэлефоннага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Калі ўлічыць, што ў красавіку — маі 2012 г. пра свой удзел у выбарах заявілі 70% апытаных, то можна зрабіць вывад пра рост рэйтынгу даверу да будучай палітычнай кампаніі. Згодна з атрыманымі данымі, пра парламенцкія выбары ведае большасць насельніцтва рэспублікі. Найбольш папулярная крыніца інфармацыі — тэлебачанне. Гэта адзначылі 71,5% рэспандэнтаў. Да друкаваных СМІ за звесткамі пра выбары звяртаюцца 36%, да інтэрнэта і радыё — у сярэднім па 24%. Зносіны са знаёмымі, роднымі, інфармаванне на месцы працы, вучобы, жыхарства задавальняюць патрэбнасці ў інфармацыі пра выбарчую кампанію ў сярэднім 13% грамадзян.
Вынікам будучых парламенцкіх выбараў давяраюць 84% апытаных. Акрамя таго, сацыёлагі высветлілі, што большасць грамадзян (75%) не супраць датэрміновага галасавання.
У апытанні прынялі ўдзел звыш тысячы рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 год і старэй ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.
Па паведамленнях БЕЛТА.
04.08.2012

У складзе ўчастковых камісій розныя прадстаўнікі

У адпаведнасці з Каляндарным планам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 5 жніўня завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Браслаўскі райвыканкам 8 жніўня ў прысутнасці старшыні райсавета Ніны Пучынскай, старшынь сельвыканкамаў, кіраўнікоў, раённых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў разгледзеў пададзеныя палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі пратаколы пасяджэнняў, а таксама заявы грамадзян пра вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій і уключыў 308 чалавек у склад 37 участковых выбарчых камісій.

Сярод іх 170 (55,2%) уключана прадстаўнікоў грамадзян шляхам падачы заяў, 116 (37,7%) грамадскіх аб’яднанняў, 22 (7,1%) працоўных калектываў.

У залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў на тым ці іншым участку для галасавання у склад камісій ўвайшлі ад 5 да 15 членаў. Як адзначылі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, людзі адказныя і добрасумленныя, у большасці сваёй з вопытам работы ў камісіях падчас выбарчых кампаній роднага ўзроўню.

Нагадаем, што у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам РБ члены ўчастковых камісій будуць удакладняць спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, знаёміць з імі выбаршчыкаў, рыхтаваць памяшканні і скрыні для галасавання.

У іх паўнамоцтвы таксама ўваходзіць забяспечыць права выбаршчыкаў прагаласаваць датэрмінова, а не толькі ў дзень выбараў, пракантраляваць на тэрыторыі ўчастка для галасавання выкананне правіл размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, выконваюць і іншыя абавязкі, такія, скажам, як забеспячэнне захаванасці бюлетэняў, мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых на правядзенне выбараў.

А ў акруговых выбарчых камісіях з 14 жніўня пачнуцца іншыя клопаты — рэгістрацыя кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў і выдача ім адпаведных пасведчанняў, якая працягнецца да 23 жніўня.

11.08.2012

Для перадвыбарнай агітацыі шырокае поле дзейнасці


Браслаўскі райвыканкам на падставе арт. 24 і 25 Выбарчага кодэкса 13 жніўня ўласнымі рашэннямі №№1258, 1259 і 1260 вызначыў месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізуемых кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі ці для перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі.
Так, агітацыйныя матэрыялы дазволена размяшчаць на інфармацыйных стэндах у магазінах г. Браслава: “Ветразь”, “Ветэран”, “Сонечны”, “Блакіт”, “Журавінка”, “Бярэжжа”, “Мара”, “Родны кут”, “Прадукты №12”, “Брас”, “Тэхніка ў быце”, “Будаўнік”, “Мэбля” — “Прадукты №18” у агр. Ахрэмаўцы, “Прадукты №44” у агр. Друя, “Прадукты №63, №65”, “Універмаг” у г.п. Відзы. Таксама на інфармацыйных стэндах у адміністрацыйных памяшканнях сельгаспрадпрыемстваў, цэнтральнай аптэкі №105, райпалівазбыту і райгаза, прадстаўніцтва Белдзяржстраха, ДРБУП-142, ДЭУ-34, ДП “Браслаў-камунальнік”, малака- і хлебазаводаў, ЦРБ, “ВТЦ г. Браслаў”, ПМС, нацпарка, ПМК-42, райпа, РВЭС, РВПС, турбазы, электрасетак і энерганагляду, райаграсэрвіса, торфабрыкетнага завода, Відзаўскага каледжа, сельвыканкамаў і на інфармацыйным шчыце на гарадскім рынку.
Для правядзення масавых мерапрыемстваў па-за памяшканнямі вызначаны асфальтаваныя спортпляцоўка ля СШ №1 і для паркоўкі машын ля СШ №2, тэрыторыя перад РКБА і каля магазіна “Погребок”, асфальтаваная пляцоўка каля магазіна “Будаўнік”, тэрыторыі каля сельскіх Дамоў культуры ў Плюсах, Відзах, Далёкіх і Мільках, ля харчовых магазінаў у Друі, Казянах і Ахрэмаўцах, “Гаспадарчых тавараў” у Опсе, ля сельскай бібліятэкі ў в. Ельна, у скверах каля этнаграфічнага цэнтра ў Слабодцы і перад будынкам Мяжанскага сельвыканкама.
Для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі вызначаны глядзельныя залы ў раённым, Друйскім, Відзаўскім, Далёкаўскім, Мяжанскім, Плюскім, Мількаўскім сельскіх Дамах культуры, Ахрэмавецкім цэнтры нацыянальнай культуры і Слабодкаўскім этнаграфічным цэнтры.

15.08.12


Выбары — момант ісціны


У акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі паступіла 597 камплектаў дакументаў ад патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. “На 110 акруг паступіла 597 камплектаў дакументаў, у адпаведнасці з якімі вылучаюцца 494 кандыдаты. Гэта значыць, некаторыя з прэтэндэнтаў вылучаюцца некалькімі спосабамі”, — адзначыў сакратар ЦВК.
Палітычнымі партыямі было вылучана 265 кандыдатаў у дэпутаты. Так, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” плануе зарэгістраваць 32 сваіх вылучэнцаў (5,4% ад агульнай колькасці патэнцыяльных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (“Грамада”) — 15 (2,5%), Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — 1 (0,2%), Камуністычная партыя Беларусі — 23 (3,9%), Ліберальна-дэмакратычная партыя — 93 (15,6%), Аб’яднаная грамадзянская партыя — 48 (8%), партыя “Беларускі народны фронт” — 34 (5,7%), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 19 (3,2%).
Як адзначыла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, Цэнтрвыбаркам заклікаў акруговыя камісіі, каб яны не зацягвалі з рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты да апошняга дня, а зарэгістравалі ўсіх ужо 22 жніўня. “Разлічваем, што ўжо з панядзелка 27 жніўня пачнуцца тэлевезійныя і па радыё выступленні кандыдатаў са сваімі перадвыбарнымі праграмамі”, — сказала кіраўнік ЦВК.
Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты, якія вылучаюцца па г. Мінску, змогуць агучыць сваю перадвыбарную праграму па тэлеканале “Беларусь 2” і на хвалях радыёстанцыі “Сталіца”. Кандыдаты, зарэгістраваныя па абласцях, акрамя Мінскай, выступяць па мясцовых тэле- і радыёвяшчаннях. Тым, хто балаціруецца па Мінскай вобласці, эфірны час прадаставяць “СТВ” і радыё “Сталіца”.
Перадвыбарныя выступленні на тэлебачанні і радыё будуць гучаць шматдзённа ў рабочыя дні з 19 да 20 і з 18 да 19 гадзін адпаведна.
Адказваючы на пытанне, наколькі значныя фігуры вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, Лідзія Ярмошына адзначыла, што сярод іх ёсць спарцмены, вядомыя ў мінулым палітыкі, а таксама тэатральныя персоны, прадстаўнікі шоу-бізнесу. У той жа час на месца ў парламенце прэтэндуюць і тыя, хто шырокай публіцы не вядомы. Ёсць і беспрацоўныя, людзі без адукацыі. “Не ўсе здольныя цвяроза ацаніць свае здольнасці. Справа за выбаршчыкам, ён зможа ацаніць і разабрацца. Выбары — гэта момант ісціны. Нягледзячы на тое, што выбаршчыкам могуць падабацца скандалісты, у апошні момант, заходзячы ў кабіну для галасавання, яны выбіраюць спакойнага, стабільнага кандыдата”, — заключыла сакратар Цэнтравыбаркама.

15.08.12.
Па паведамленнях Белта.

Агітацыйная кампанія стартавала
У Віцебскай вобласці завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання. Пра гэта СМІ паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Леанід Дарафеенка.
На пасяджэннях акруговых выбарчых камісій, якія ў вобласці паўсюдна прайшлі 22 жніўня, пасведчанні пра рэгістрацыю былі ўручаны 48 кандыдатам з 61 прэтэндэнта. Асноўнай прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала ўказанне недакладнай інфармацыі ў дэкларацыі пра даходы, ёсць таксама адмовы з-за парушэнняў у падпісных лістах.
Тым не менш ва ўсіх 14 акругах выбары пройдуць на альтэрнатыўнай аснове, конкурс на дэпутатскае крэсла ў вобласці складзе больш за 3 кандыдатаў на месца.
З ліку зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты прадстаўнікамі партый з’яўляюцца 28 грамадзян: ад Ліберально-дэмакратычнай партыі змагацца на выбарах будуць 11 членаў, ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” — 5, ад партыі БНФ — 4, ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 3, ад КПБ і партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” — па адным.
У прыватнасці, акруговая выбарчая камісія Шаркаўшчынскай выбарчай акругі №29 зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты:
— Старшыню Шаркаўшчынскага райвыканкама Мячыслава Віктаравіча Морхата, беспартыйнага. У 2011 г. ён атрымаў даход у выглядзе зарплаты на суму 62084476 руб. Мае аўтамабіль ВАЗ-21053 1995 года выпуску;
— Пенсіянера Юрыя Віктаравіча Пячэніна, жыхара г. Віцебска, члена ліберальна-дэмакратычнай партыі. У 2011 г. ён атрымаў даход у выглядзе пенсіі за выслугу гадоў у суме 13904800 руб. Мае кватэру плошчай 83,9 м2, гараж 18 м2 і аўтамабіль “Рэно-Лагуна” 1994 года выпуску.
Такім чынам, агітацыйная кампанія стартавала і прадоўжыцца да 22 верасня ўключна.
23.08.2012


У пресе і ў эфіры
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі прыняла пастанову пра парадак выкарыстання СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Дакументам вызначана, што кандыдаты ў дэпутаты маюцуь справа на адно бясплатнае выступленне са сваёй перадвыбарнай праграмай па дзяржаўным ТВ і адно – па дзяржаўным радыё.
Цэнтрвыбаркам прадугледзеў, каб выступленні прыпадалі на перыяды з найбольшай колькасцю гледачоў і слухачоў: па тэлебачэні – з 19.00 да 20.00, па радыё – з 18.00 да 19.00.
Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты, якія вылучаюца ў Мінску, змогуць агучыць сваю перадвыбарную праграму па тэлеканале “Беларусь 2” і на хвалях радыёстанцыі “Сталіца”. Кандыдаты, зарэгістраваныя па абласцях, акрамя Мінскай, выступяць па мясцовых тэле- і радыёхвалях. Тым, хто балаціруецца ад Мінскай вобласці, эфірны час прадаставяць СТВ і радыё “Сталіца”.
Акрамя выступленняў у тэле- і радэёэфіры, кандыдаты ў дэпутаты маюць права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет – “Звязда”, “Народная газета”, “Рэспубліка”, “Беларуская ніва”. Прэтэндэнт на дэпутатскае крэсла можа выбраць адпаведную абласную газету ці выдаваемыя на тэрыторыі выбарчай акругі раённыя, гарадскія газеты, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага ці мясцовага бюджэту, ці адзін з заснавальнікаў якіх з’яўляюцца дзяржаўныя органы ці арганізацыі.
Тэкст перадвыбарнай праграмы, падпісаны кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінен быць пададзены ў рэдакцыю газеты не пазней за 2 верасня на паперным і электронным носьбітах. Пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з указаннем даты і часу паступлення кожнай праграмы.
Першыя перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі гучаць па радыё і тэлебачанні з 27 жніўня. На месца прэдэндуюць 363 кандыдаты. З дня іх рэгістрацыі і па 22 верасня ўключна яны могуць весці у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах перадвыбарную агітацыю.
27.08.12

***

Парламент Беларусі, як вядома, складаецца з дзвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў здзяйсняецца на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. А Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Гэта значыць, што ад кожнай вобласці і г. Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і г. Мінска выбіраецца па 8 членаў Савета Рэспублікі. Яшчэ 8 назначаюцца Прэзідэнтам краіны.
Калі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года, то членам Савета Рэспублікі — 30-гадовага ўзросту, і ён павінен пражыць на тэрыторыі адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў.
У адпаведнасці з каляндарным планам выбараў з 2 па 31 жніўня ўключна праходзіла вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Гэта права належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам. Сумеснае пасяджэнне Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама па вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі адбылося 29 жніўня і ў нашым раёне. Старшыня райсавета Ніна Пучынская нагадала пра патрабаванні выбарчага заканадаўства і прапанавала вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі генеральнага дырэктара Віцебскаблгаза Пятра Шэршаня. Яе прапанову падтрымалі дэпутаты Святлана Багародзь, Іван Абаровіч, Рамуальд Шукель, Яраслаў Сапель, якія прывялі шмат прыкладаў упраўленчых і арганізацыйных здольнасцей Пятра Пятровіча, выдатных яго чалавечых якасцей. Такім чынам, у выніку абмеркавання кандыдатуры члены прэзідыума райсавета і райвыканкама аднагалосна прагаласавалі за вылучэнне Пятра Шэршаня кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Нагадаем, што рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пройдзе ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з 1 па 5 верасня ўключна.
30.08.12

 

Скаргі разгледжаны


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі задаволіла на мінулым тыдні 11 скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання. Усяго на працягу 3 дзён ЦВК разгледзела 59 такіх скаргаў. У мінулыя кампаніі скаргаў было больш — па 100 з лішкам.
“У 2 разы зменшылася колькасць незарэгістраваных кандыдатаў. За невялікім выключэннем рашэнні акруговых камісій з’яўляюцца якаснымі, яны матываваны, граматна патлумачаны. Усе гэтыя першасныя дакументы служаць для разгляду спраў у Вярхоўным Судзе”, — заяўляла наконт гэтага галава Цэнтрвыбаркама.
Дарэчы, ЦВК не было адменена рашэнне акруговай выбарчай камісіі ў адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Віктара Цярэшчанкі, які вылучаўся па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе №29 шляхам збору подпісаў выбарчыкаў. Адмову ў рэгістрацыі камісія матывавала тым, што падчас праверкі было ўстаноўлена, што частку подпісаў у падтрымку яго вылучэння збіралі не члены ініцыятыўнай групы.
Вярхоўны Суд скаргу Віктара Цярэшчанкі на адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прызнаў абгрунтаванай і 1 верасня задаволіў яе. Такім чынам, Цэнтральная выбарчая камісія на падставе арт. 33 і 68 Выбарчага кодэкса і рашэння Вярхоўнага Суда зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты эканамічнага саветніка Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага Віктара Цярэшчанку, 1950 г.н., жыхара г. Мінска. За 2011 г. Віктар Цярэшчанка атрымаў даход у выглядзе пенсіі па ўзросце ў суме 11496210 руб., мае кватэру плошчай 80,39 м2.

Спецыяльны выбарчы рахунак
Па паведамленні сакратара акруговай выбарчай камісіі па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе №29 Іны Шынкевіч, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Віктарам Цярэшчанкам для фарміравання ўласнага выбарчага фонду ў адпаведнасці з арт. 48 Выбарчага кодэкса адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак № 3014555500039 “в ЦБУ № 205 филиала № 214 ОАО “АСБ Беларусбанк”, МФО 150801660, г. Браслав, ул. Октября, 1.”

Участковыя камісіі працуюць зладжана
Выбарчы ўчастак №32, што размяшчаецца ў будынку КБА па вуліцы Кастрычніка, ужо амаль гатовы да выбараў. Кожны дзень тут дзяжураць члены камісіі, якія стварылі своеасаблівы даведачны цэнтр, дзе можна атрымаць поўную інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты, пачытаць іх праграмы, парадак правядзення выбараў. Аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны партрэты кандыдатаў у дэпутаты, іх біяграфіі. Таксама члены камісіі арганізавалі невялічкую літаратурную выстаўку “Адкуль мы родам”, дзе прадстаўлены літаратурныя выданні пра Беларусь і Браслаўшчыну.
На сённяшні дзень тут складзены і звераны спіскі выбаршчыкаў, якіх стала больш на 222 чалавекі. Справа ў тым, што ў гэтым годзе да ўчастка дабавіліся 3 шматкватэрныя дамы жыллёва-будаўнічых кааператываў. А гэта, як прызналася старшыня камісіі Вольга Ляснеўская, дадало шмат праблем, бо ў новых дамах частка людзей толькі зарэгістравалася, а самі па-ранейшаму жывуць па старых адрасах, іншыя, наадварот, пераехалі, але яшчэ не зарэгістраваліся. Таму членам камісіі давялося шмат папрацаваць, каб знайсці кожнага выбаршчыка і ўдакладніць, на які канкрэтна адрас паслаць запрашэнне.
Ужо акрэдытаваны 3 чалавекі, якія будуць назіраць за ходам выбараў на гэтым участку. Гэта прадстаўнікі БРСМ, савета ветэранаў і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Цяпер члены ўчастковай выбарчай камісіі разносяць запрашэнні выбаршчыкам. Кожны дзень дзяжураць на ўчастку, інфармуюць выбаршчыкаў пра ход кампаніі, адказваюць на іх пытанні.

Вольга Патаповіч.
15/09/2012

За моцную і квітнеючую Беларусь!
Зварот каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх арганізацый Віцебскай вобласці да выбаршчыкаў.

Дарагія суайчыннікі, 23 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Гэта важная палітычная падзея, ад вынікаў якой залежыць будучае, мір і стабільнасць не толькі ў нашай краіне, але і ў міжнародным згуртаванні.
Перад намі стаіць адзіная, галоўная задача — адкрыта выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і здзейсніць справядлівы выбар народных абраннікаў у Палату прадстаўнікоў і ў далейшым працягваць умацоўваць пазіцыю Беларусі ва ўсіх накірунках, ствараючы перш за ўсё спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя і духоўныя ўмовы жыцця беларускага народа.
Мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб Парламент V склікання працаваў эфектыўна. Гэта напрамую залежыць ад тых, хто будзе выбраны ў яго склад.
Неабходна зрабіць свядомы выбар і абраць дэпутатамі найбольш ініцыятыўных і сумленных грамадзян, якія шчыра імкнуцца зрабіць наша жыццё лепшым.
Мы жывём у сацыяльнай дзяржаве з развітай эканомікай, вялікім інтэлектуальным патэнцыялам, высокім узроўнем палітычнай культуры народа. У краіне няма значных канфліктаў і супрацьстаяння, забяспечаны сацыяльны спакой, грамадзянскай згода, прававая абароненасць, раўнадаступнасць насельніцтва да працы, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання, культуры. Перад нашай краінай стаяць нялёгкія задачы па ўмацаванні сваіх пазіцый на міжнароднай арэне.
Таму так важна, каму будзе даверана выносіць і прымаць важныя і значныя рашэнні як для ўсёй дзяржавы, так і для кожнага яго грамадзяніна.
Мы выступаем за сумленную палітычную барацьбу ў рамках законаў Рэспублікі Беларусь і прынятыч грамадствам этычных норм. Мы супраць правакацыйных і зняважлівых дзеянняў з боку прыхільнікаў “каляровых рэвалюцый” і “незадаволеных уладай”.
Кіраўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый Віцебскай вобласці заклікаюць усіх выбаршчыкаў выканаць свой грамадзянскі доўг і, кіруючыся здаровым розумам, пачуццём асабістай адказнасці за лёс нашай Радзімы, праявіць выбарчую актыўнасць і аддаць свае галасы за дастойных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, здольных забяспечыць курс дынамічнага развіцця і працвітання Беларусі!

Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Віцебскай вобласці.
20.09.2012

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *