Студенты и школьники уберут картошку

Актуальное

Для аказання дапамогі сельгаспрадпрыемствам Віцебшчыны ва ўборцы ўраджаю аблвыканкам прыняў рашэнне №537 “Аб прыцягненні студэнцкай і навучэнцкай моладзі на сельскагаспадарчыя работы ў 2011 годзе”.

У верасні–кастрычніку студэнты вышэйшых, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных вучэбных устаноў будуць прыцягнуты да сельгасработ на тэрмін не больш за 1 месяц. Райвыканкамам дазволена выкарыстоўваць на сельскагаспадарчых работах вучняў старэйшых класаў базавых і сярэдніх школ на працягу
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерадвух тыдняў у зручны для сельгаспрадпрыемстваў час. Аплата працы навучэнцаў і студэнтаў будзе не ніжэй за мінімальную заработную плату, прадугледжаную заканадаўствам.

Створаны абласны штаб для аператыўнага вырашэння пытанняў па арганізацыі работы і забеспячэнні неабходных жыллёва-бытавых умоў, харчавання студэнтаў і навучэнцаў.

Масавы выезд студэнцкай і навучэнцкай моладзі на сельскагаспадарчыя работы адбудзецца 5 верасня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *