Особенности охоты на птиц

Актуальное

Як паведамляла газета, з 13 жніўня адкрываецца летне-восеньскае паляванне на пярнатую дзічыну. Згодна з правіламі вя-дзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, генеральны дырэктар нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” С. Зянькевіч выдаў спецыяльны загад, якім канкрэтызуюцца асаблівасці здабычы дзічыны на тэрыторыі парка і ЭЛПГ.

Так, з 13 жніўня па 11 снежня дазволена паляваць на вадаплаўную і балотную дзічыну, а таксама вальдшнэпа, перапёлку, шызага голуба і вяхіра.

З 17 верасня па 11 снежня можна здабываць белалобага і шэрага гуся, гуся-гуменніка і канадскую казарку.

У абодвух выпадках паляваць можна з ружжом з засады, з падманьваннем, з падыходу, з пад’езду на маламерных суднах, у тым ліку з сабакамі (за выключэннем хартоў і ганчакоў) ці з лоўчымі птушкамі.

На рабчыка і шэрую курапатку паляванне адкрыецца 3 вера
Приезжайте отдохнуть на Браславские озерасня
, а закончыцца, як і папярэднія, 11 снежня. Гэтых птушак можна здабываць з засады, з падманьваннем, з падыходу або з лоўчымі птушкамі.

Паляванне на вальдшнэпа, шэрую курапатку, рабчыка і галубоў праводзіцца толькі пад кіраўніцтвам штатных работнікаў НП “Браслаўскія азёры” з мінімальным комплексам паслуг.

Выходзіць на здабычу птушак можна па пятніцах, суботах, нядзелях і паня-дзелках, у дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб’яўленыя нерабочымі.

Пры правядзенні паляўнічых тураў з удзелам іншаземных грамадзян паляванне арганізуецца згодна дагавораў.

У паляўніча-гаспадарчых зонах, адведзеных для здабычы пушной жывёлы і птушак, паляваць дазваляецца самастойна. А ў зонах, вызначаных на здабычу капытных, – толькі пры наяўнасці дагавора аб аказанні турыстычных паслуг на правядзенне тура, пад кіраўніцтвам штатнага работніка НП.

Пуцёўкі прадаюцца ў адміністрацыі парка, набыць іх можна і непасрэдна ў егераў. Усю інфармацыю пра асаблівасці сёлетняга палявання можна атрымаць па тэлефоне 22-4-24.

Іван Мішчанка, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы НП “Браслаўскія азёры”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *