Оперуполномоченный браславского РОВД: не покупайте валюту у «менял»

Актуальное

Распаўсюджванне плётак пра дэвальвацыю беларускага рубля прывяло да рэзкага павелічэння попыту і дэфіцыту замежнай валюты ў банках. Гэтым карыстаюцца  многія  нядобрасумленныя грамадзяне, якія імкнуцца нажыцца. Яны скупаюць валюту па банкаўскім курсе, а затым перапрадаюць яе па завышаным людзям, якім яна вельмі патрэбна, да прыкладу, пагасіць валютны крэдыт, паехаць за мяжу, набыць аўтамабіль. Хачу напомніць, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам набываць, абменьваць і здаваць замежную валюту трэба ўУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте спецыяльна ўстаноўленых для гэтага месцах. Валютна-абменныя аперацыі паміж фізічнымі асобамі з’яўляюцца парушэннем заканадаўства. Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення валютных аперацый, а таксама прапанова грамадзянам купіць або абмяняць долары ці еўра, цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 50 да 300 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або адміністрацыйны арышт.

Таксама папярэджваю, што пры пакупцы замежнай валюты ў фізічных асоб можна стаць ахвярай фальшываманетчыкаў, якія, скарыстаўшы такі ажыятаж на долары і еўра, могуць рэалізоўваць падробныя купюры.

Сяргей Мацук, оперупаўнаважаны БЭП Браслаўскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *