Гісторыя адной сям’і

Власть и общество

Андрэя і Кацярыну Леановічаў лёс звёў у Віцебскім медыцынскім універсітэце. Маладыя студэнты  вучыліся на розных факультэтах, пазнаёміліся, пакахалі адзін аднаго, ажаніліся.  Пасля заканчэння інтэрнатуры  па размеркаванні трапілі на работу ў Опсаўскую амбулаторыю. І, па іх жа прызнанні, ні разу не пашкадавалі, што жывуць і працуюць  далёка ад дому.

Гасцінна прынялі маладых спецыялістаў у калектыў медыкаў. Пасля стварэння ў  Опсе  аграгарадка больш сучасны выгляд  набыла і амбулаторыя, дзе добрыя ўмовы для працы. Праўда, гэта не  гарадская паліклініка, але ж тым не менш…

Маладыя ўрачы абслугоўваюць 3,5 тысячы чалавек, што жывуць на тэрыторыі Опсаўскага і Далёкаўскага сельсаветаў. Да кожнага пацыента,  нават з самай аддаленай вёскі, трэба даехаць, каб аказаць дапамогу. На ФАПах Андрэй Міхайлавіч і Кацярына Раманаўна прымаюць хворых па чарзе. Праўда, у многіх выпадках медыкам даводзіцца выязджаць па выкліках і ноччу. Тады Андрэй Міхайлавіч садзіцца за руль уласнага аўтамабіля і спяшаецца дапамагчы чалавеку.

Высокі прафесіяналізм, спагада  да чужога болю, адказнасць урачоў Леановічаў прыйшліся даспадобы вяскоўцам. Іх тут паважаюць і цэняць як добрых спецыялістаў і шчырых людзей.

Каб павысіць свой прафесіянальны ўзровень, урачы бываюць на курсах у Мінску, Полацку, Віцебску, дзе знаёмяцца з новымі методыкамі лячэння і прэпаратамі,  потым прымяняюць іх на практыцы. Актыўна Леановічы ўдзельнічаюць і ў грамадскім жыцці. Выступаюць з лекцыямі перад вучнямі мясцовай школы, іх бацькамі, перад вяскоўцамі. Пад іх пастаянным кантролем знаходзяцца і праблемныя сем’і.

Абодва ўраджэнцы горада, але ім спадабаўся сельскі ўклад жыцця. СВК “Маяк Браслаўскі” выдзеліў сям’і ўрачоў дыхтоўны дом. І яны з задавальненнем добра-ўпарадкоўваюць тэрыторыю вакол яго, садзяць агародніну, заклалі сад, заняліся развядзеннем трусоў. Падабаецца жыць на вёсцы і іх чатырохгадовай дачушцы Ірынцы.

Сёння многія маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць па размеркаванні на працу ў вёску, толькі і чакаюць, калі закончацца іх два гады адпрацоўкі. Леановічы не з той кагорты. Яны прыжыліся ў Опсе, адчулі, што запатрабаваныя тут як спецыялісты, што могуць дапамагчы людзям. І таму прынялі рашэнне жыць і працаваць менавіта на Браслаўшчыне. Хочацца спадзявацца, што яна стане для іх сапраўды роднай.

Т. Пятушка, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайте

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *