Новы від паслугі ад «Віцебскэнерга»

Экономика и финансы

Укараняючы ў сваю дзейнасць сучасныя тэхналогіі, РУП «Віцебскэнерга» імкнецца пастаянна паляпшаць якасць абслугоўвання абанентаў. У прыватнасці, як паведамілі ў Браслаўскім філіяле энергазбыту, цяпер ва ўнітарным прадпрыемстве працуюць над рэалізацыяй праекта, у рамках якога бытавы абанент зможа атрымліваць на мабільны тэлефон паведамленні ў выглядзе SMS пра планавыя і пазапланавыя адключэнні электраэнергіі, вядома ж, са згоды абанента. Новы від паслугі будзе аказвацца бясплатна.

Зразумела, што атрыманне загадзя паведамленняў пра адключэнне электрычнасці дазволіць бытавым абанентам знізіць негатыўныя рызыкі.

У цяперашні час у РУП «Віцебскэнерга» складаюць базу даных мабільных тэлефонаў абанентаў, якія б жадалі ў перспектыве атрымліваць SMS-паведамленні.

Дарэчы, сваю згоду на аказанне такой паслугі можна выказаць у разлікова-касавых цэнтрах прадпрыемства, а таксама супрацоўніку філіяла энергазбыту падчас наведвання абанента.ъ

■ Казімір ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *