Вікторыя Кукуць: для мяне раёнка — крыніца неабходнай інфармацыі

В свободное время Власть и общество

«Браслаўскую звязду» з задавальненнем выпісвае не толькі старэйшае пакаленне. Для моладзі наша газета таксама з’яўляецца крыніцай неабходнай інфармацыі. Сваімі меркаваннямі наконт выдання падзялілася сыравар Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК Вікторыя Кукуць.11

— Мы з мужам з задавальненнем выпісваем раёнку, нават сын іншым разам гартае яе старонкі. Газету прачытваем ад першай старонкі да апошняй. Падабаецца, што яна змяшчае розную інфармацыю і дазваляе быць у курсе спраў, што адбываюцца ў раёне, дапамагае арыентавацца ў законах.

Безумоўна, у першую чаргу шукаю на фотаздымках знаёмых і матэрыялы пра наша прадпрыемства. Звяртаю ўвагу на публікацыі пад рубрыкамі «Чалавек і яго справа», «У вольны час». З цікавасцю чытаю артыкулы пра моладзь, яе поспехі і дасягненні. Вельмі прыемна праз газету бачыць, як добраўпарадкуецца наш горад і раён.

Падабаецца, што маштабныя мерапрыемствы апісваюцца з розных бакоў. Гэта дае магчымасць даведацца пра святы, на якіх не паспелі пабываць.

Абавязкова чытаю віншаванні, каб парадавацца юбілеям знаёмых, карыснай інфармацыяй з’яўляецца і рэклама.

Жадаю газеце і надалей падтрымліваць дасягнуты ўзровень і, безумоўна, больш падпісчыкаў.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *