Пасадім хоць па дрэўцу

Акции, конкурсы, выступления

dendro_4Дабрачынная акцыя «Тыдзень лесу — 2016» сёлета па ўсёй рэспубліцы праводзіцца з 2 па 9 красавіка.

Галоўная мэта мерапрыемства — прыцягненне ўвагі насельніцтва і грамадскіх арганізацый да вырашэння задач па захаванні лясоў як нацыянальнага багацця. Акцыя, у якой традыцыйна прымаюць удзел людзі розных прафесій і ўзростаў, спрыяе фарміраванню беражлівых адносін да прыроды, лесу і яго насельнікаў. Яна дазваляе лепш даведацца пра працу лесаводаў: як фарміруюцца новыя лясы, колькі намаганняў трэба прыкладваць, каб былі яны чыстымі і здаровымі.

Жадаючыя прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу — 2016» могуць у любы дзень звярнуцца ў аддзел аховы лесу і лясной гаспадаркі нацыянальнага парка (т. 64-7-83), ці ў лясніцтва па месцажыхарстве.

Віталь Дрожжа, генеральны дырэктар НП «Браслаўскія азёры».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *