Вынікі турыстычнай сферы Браслаўскага раёна за 2015 год, планы на бягучы…

Актуальное Власть и общество

2890bbb9cf9b3366a2f160f7e0092ea0Вынікі турыстычнай  сферы Браслаўскага раёна за 2015 год і два месяцы бягучага, правядзенне рэкламных кампаній, супрацоўніцтва з турфірмамі і павышэнне экспарту турыстычных паслуг, — гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі на чарговым пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па турызме.

На яго былі запрошаны прадстаўнікі арганізацый, якія аказваюць турыстычныя паслугі. Як паведаміў у сваім выступленні намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Станіслаў Астаноўка, за 2015 год Браслаўшчыну наведалі каля 20 тысяч турыстаў (без уліку аграсядзіб), з іх 2,5 тысячы — іншаземцы. У мінулым годзе быў зроблены рамонт і рэканструкцыя баз адпачынку, турстаянак, уведзена ў эксплуатацыю комплекс “Braslav Lakes” і некалькі дамоў на тэрыторыі прадпрыемства “Green Club”, на гарадскім стадыёне з’явілася комплексная спартыўная пляцоўка, у верасні адчынена піццэрыя “Магноліка”, сувенірная лаўка, добраўпарадкавана тэрыторыя брукаванкі, усталяваны скульптурныя кампазіцыі і інш.

У бягучым годзе работа па прыцягненні турыстаў і павышэнні якасці турыстычнай сферы у нашым раёне будуць працягвацца. Ужо распрацаваны новыя экскурсійныя маршруты і туры, запланаваны забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. За студзень-люты бягучага года паслугамі турыстычных прадпрыемстваў скарысталіся крыху больш за 700 чалавек.

  • Прыёмам і размяшчэннем турыстаў у раёне займаюцца 5 прадпрыемстваў: ДПУ “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, УП “Браслаўскія азёры”, ПСУП “Турыстычны комплекс “Струста”, ПТУП “Green Club”, ДП “Раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Дрывяціч”. У раёне працуюць 3 гасцініцы “Браслаў-камунальнік”, “Браслаў-атэль”, “Заезны двор”. Паслугі размяшчэння прапануюць базы адпачынку, аграсядзібы, турстаянкі і інш.

Разам з тым, для таго, каб раскрыць турыстычны патэнцыял Браслаўшчыны і заявіць пра сябе не толькі ў краіне і за яе межамі, неабходна больш увагі ўдзяляць падрыхтоўцы і распаўсюджванню рэкламных і прэзентацыйных матэрыялаў пра Браслаўшчыну, удзелу ў міжнародных турыстычных выстаўках, заключаць дагаворы з замежнымі тураператарамі, праводзіць работы па мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы і інфраструктуры, зазначыў С. Астаноўка.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прыярытэты турыстычнай дзейнасці і дзеянні, выказалі свае меркаванні  развіцця турыстычнай галіны на Браслаўшчыне.

  • У 2015 годзе наш раён наведалі турысты з Расіі, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Сірыі, Францыі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Бельгіі, Італіі, Македоніі, Іспаніі, Кітаю, Турцыі, Вялікабрытаніі і інш.

Напрыканцы намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка падвяла вынікі пасяджэння і яшчэ раз засяродзіла ўвагу прысутных, што ўсім зацікаўленым структурам і прадпрыемствам неабходна прыкласці сілы па супрацоўніцтве з турфірмамі, рабоце з патэнцыяльнымі турыстамі, а таксама па выпраўленні недапрацовак і выкананні плана па экспарце паслуг.

Алена Набеева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *