IMG_0070-2

Пагранічнік — прафесія прэстыжная

Государственная пограничная политика Спрашивайте-отвечаем

IMG_0070-2Даведалася, што Інстытут пагранічнай службы ўпершыню аб’явіў набор дзяўчат, якіх таксама будуць вучыць на пагранічніка. Я жадала б звязаць свой лёс з такой цікавай прафесіяй, але мала ведаю пра гэту навучальную ўстанову і ўмовы паступлення.

Марыя, браслаўчанка.

На гэтае пытанне рэдакцыя газеты “Браслаўская звязда” папрасіла адказаць памочніка начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніса Глебка:

— Інстытут пагранічнай службы ў наступным навучальным годзе сапраўды прыме ў рады курсантаў не толькі юнакоў, але і дзяўчат.  На конкурснай аснове прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 21 года, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Таксама іх чакаюць у іншых ВНУ нашай краіны, якія рыхтуюць афіцэраў для органаў пагранічнай службы і Калінінградскім пагранічным інстытуце ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Усяго план набору ў Інстытут пагранічнай службы на новы навучальны год складзе 100 чалавек, з іх — 20 дзяўчат. Іх навучанне будзе праводзіцца па спецыяльнасці “Кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю”. Заявы для паступлення неабходна падаць да 1 красавіка гэтага года ў ваенкаматы па месцы жыхарства. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8-017-281-70-96 або на сайце інстытута.

Каб паступаць, абітурыентам неабходна прайсці прафесійны адбор, мець здавальняючы стан здароўя, здаць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы. Таксама трэба прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай ці рускай мове і двух вучэбных прадметах (гісторыі Беларусі і матэматыцы для паступлення ў Інстытут пагранічнай службы, па матэматыцы і фізіцы — у Калінінградскі пагранічны інстытут ФСБ РФ (за кошт сродкаў бюджэту Рэспублікі Беларусь).

Ваеннаслужачыя-пагранічнікі маюць рад пераваг: стабільны заробак, водпуск да 45 дзён, бясплатнае медыцынскае забеспячэнне, абмундзіраванне, льготную выслугу (1 год за 1,5), права выхаду на пенсію па дасягненні 45 гадоў, магчымасць будаўніцтва жылля з дапамогай ільготных крэдытаў.

Па пытаннях паступлення можна звяртацца ў Полацкі пагранічны атрад па тэлефоне: 8-0214-45-20-88, (029)7115787 (МТС) — аддзел прафесійна-службовай падрыхтоўкі ці па адрасе: Полацкі раён, в. Фарынава, Полацкі пагранічны атрад. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць і на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта www.ips.gpk.gov.by.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.