Музыка Дзмітрый Міхайлавіч

Люди

IMG_4108

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Петрыкаў Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння школы з 2005 па 2006 год праходзіў тэрміновую службу ў пагранічных войсках.

На службу ў Полацкі пагранічны атрад прыйшоў у 2007 годзе, дзе займаў розныя пасады на пагранічнай заставе «Плюсы». У 2012 годзе прызначаны старшыной — начальнікам аддзялення заставы.

На службе зарэкамендаваў сябе адданым воінскай прысязе ваеннаслужачым.

Толькі за 2015 год з яго ўдзелам былі затрыманы 15 парушальнікаў граніцы.

Д. Музыка валодае шматбаковымі спецыяльнымі ведамі ў сферы прафесіянальнай дзейнасці, пастаянна праяўляе разумную ініцыятыву, прымае граматныя, узважаныя рашэнні.

Дзмітрый Міхайлавіч разумее складанасць пастаўленых перад ім задач па службе, умела і мэтанакіравана плануе службовую дзейнасць, клапоціцца пра падначаленых.

За высокія вынікі аператыўна-службовай дзейнасці і асабістую адданасць справе надзейнай аховы граніцы старшы прапаршчык Д. Музыка ўзнагароджаны медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «, нагруднымі знакамі «Выдатнік пагранічнай службы» I і II ступені, «Удзельнік затрымання» I і II ступені.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *