IMG_4091

Вашкевіч Ядвіга Іванаўна

Люди

IMG_4091Нарадзілася ў вёсцы Марцэбаліна Браслаўскага раёна.

Пасля заканчэння школы ў 1976 годзе прыйшла працаваць аператарам цэха па адкорме жывёлы свінагадоўчага комплексу калгаса «Маяк» і з таго часу ні разу не змяніла месца сваёй працы.

За гады работы ў гаспадарцы, а гэта без малога 40 гадоў, Ядвіга Іванаўна зарэкамендавала сябе як адказны і спрактыкаваны спецыяліст, які здольны спраўляцца з самым вялікім аб’ёмам работы.

За 11 месяцаў мінулага года яна атрымала 782 грамы сярэднясутачных прываг і перавысіла свой пазалеташні паказчык за адпаведны перыяд на 62 грамы. Валавыя ж прывагі свіней за ўзгаданы час склалі 221,1 тоны. Гэта на 1,4 % больш, чым у 2014 годзе. Каб дабівацца такіх высокіх паказчыкаў, Ядвіга Вашкевіч імкнецца прымяняць вопыт лепшых аператараў па вырошчванні свіней, цікавіцца сучаснымі метадамі і тэхналогіямі адкорму жывёлы.

За шчырую, самаадданую працу, высокія вытворчыя паказчыкі ў 2010 годзе ёй было прысвоена званне «Майстар жывёлагадоўлі І класа».

А яшчэ Ядвіга Іванаўна — выдатная маці і жонка. Яна нарадзіла і выхавала семярых дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.