Рэпетыцыйнае тэсціраванне

Актуальное

testyirisunokНа базе Браслаўскай СШ № 2 15 і 16 лютага пройдзе другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання, якое праводзіць УА “Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання”. Распрацоўку тэставых заданняў і іх праверку здзяйсняе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
15 лютага, субота:
– 9.00 – руская і беларуская мовы;
– 12.30 – хімія, фізіка, геаграфія, замежныя мовы, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства.
16 лютага, нядзеля:
– 9.00 – матэматыка, біялогія, сусветная гісторыя.
Рэгістрацыя жадаючых прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца да 6 лютага ўключна ў Браслаўскай СШ № 2 па адрасе: вул. Стадыённая, 2, вучняў школ – па месцы вучобы. Тэлефон для даведак – 62-2-42.
Кошт удзелу ў пробным тэсціраванні 41 800 рублёў. Аплачваецца ў Беларусбанку на асобныя квітанцыі з абавязковай назвай прадмета. Атрымальнік: установа адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў”: “филиал № 529 Белсвязь; АСБ “Беларусбанк” г. Минска, код 720; р/с 3632934510021; УНН 190194148, ОКПО 3754583”.
У дзень правядзення тэсціравання пропуск у аўдыторыю пачынаецца за адну гадзіну да пачатку тэсціравання.
Пры сабе трэба мець пашпарт (від на жыхарства), квітанцыю пра аплату, чорную гелевую (капілярную) ручку, калькулятар (фізіка, хімія).

Іна Купрыянава,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *