OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аварыі студзеня

Человек и закон

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНоччу з 2 на 3 студзеня жыхар вёскі Відзы-Лаўчынскія 1974 г.н., кіруючы аўтамабілем Фольксваген па дарозе Відзы – Навінка не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, вадзіцель, на шчасце, не пацярпеў.
Як высветлілася ў ходзе разбору, вадзіцель пра ДТЗ у ДАІ не паведаміў і да таго часу, як быў прывезены на медэкспертызу ўжываў алкаголь. Цяпер на парушальніка складзены аж 3 адміністрацыйныя пратаколы.
Яшчэ адна аварыя адбылася таксама ноччу з 23 на 24 студзеня. У ёй вадзіцелю і яго пасажырам пашанцавала менш.
Жыхар Браслава 1981 г.н., кіруючы аўтамабілем Опель па дарозе Ахрэмаўцы – Лінія, каля вёскі Альгердова, не змог справіцца з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Дзве пасажыркі, таксама браслаўчанкі ў выніку ДТЗ атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў ЦРБ.
Па даных ДТЗ вядзецца разбіральніцтва.

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Браслаўскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.