IMG_8818 (Small)

Мары павінны спаўняцца

Актуальное

IMG_8818 (Small)Дзецям, якія па розных абставінах трапілі ў Друйскі дзіцячы дом, так патрэбны клопат і звычайная ўвага. Падарыць малым напярэдадні навагодніх свят мінуты радасці, зрабіць іх шчаслівымі і вясёлымі, каб яны зноў паверылі ў цуды і святочнае чараўніцтва, можа кожны чалавек. Усё, што для гэтага трэба, – зазірнуць у аддзел “Дзіцячыя тавары” ўнівермага “Брас”.
З 10 снежня і да канца года тут дзейнічае акцыя “Дары дабро – стань Дзедам Марозам”. На ялінцы, якая ўпрыгожвае другі паверх універмага, вісяць не навагоднія цацкі, а дзіцячыя малюнкі выхаванцаў Друйскага дзіцячага дома. Любы наведвальнік можа стаць Дзедам Марозам. Дастаткова выбраць адзін ці некалькі малюнкаў з цуда – ялінкі, набыць у гэтай гандлёвай кропцы падарункі і перадаць іх праз прадаўца аўтару твора.
Усяго ялінку ўпрыгожваюць 34 малюнкі дзяцей рознага ўзросту, ад 6 да 14 гадоў. Кожны з аўтараў творча падышоў да справы і ўвасобіў у маленькім творы свае мары, успаміны ці жаданні. Тут і букеты кветак, навагоднія фантазіі, пейзажы. З пачатку дзеяння акцыі ўжо некалькі чалавек адгукнуліся і набылі для некалькіх выхаванцаў дзіцячага дома падарункі.
Ялінка з дзіцячымі малюнкамі пераліваецца рознакаляровымі агнямі гірлянды. Магчыма, нечая мара пра падарунак да Новага года споўніцца менавіта дзякуючы вам і ў душы дзіцяці зацепліцца аганёк надзеі. Зрабіць дабро так проста, час для гэтага яшчэ ёсць.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.IMG_8819 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.