Раздой даручаюць лепшым

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ апошнія гады жывелагадоўчая галіна раёна па вытворчасці малака трапіла ў заметны крызіс. За выключэннем 2-3 гаспадарак усе астатнія ніяк не могуць выйсці на планавыя паказчыкі, зніжаюць валавыя надоі, і прыплоды, несвоечасова абнаўляюць дойны статак маладняком, не заўседы прытрымліваюцца тэхналагічных патрабаваняў. Між іншым не надта даўно раён займаў лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па выхадзе цялят, меў самы высокі працэнт маладняку для ўводу ў дойны статак.
Прычын здачы былых пазіцый шмат як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных. І трэба сказаць, там дзе працуюць над памылкамі мінулых гадоў, вынікі не прымусяць сябе чакаць. Зразумела, не праз месяц ці два, галоўнае, што наперадзе бачыцца перспектыва.
Узяць да прыкладу такі тэхналагічны прыём, як арганізацыя груп раздою першацёлак з утрыманнем у пашавы перыяд на фермах. Зусім нядаўна такому працэсу працівіліся і кіраўнікі, і заатэхнікі. Але там, дзе гэтую работу адладзілі як след, зразумелі: справа таго вартая.
На днях пацікавіўся арганізацыяй раздою першацёлак на ферме “Цяцеркі” , якая належыць аграсервісу, арганізацыі, дзе не могуць пахваліцца высокімі надоямі. І як лічыць галоўны заатэхнік Зінаіда Антонава, менавіта рэгулярнае стварэнне груп раздою, без далейшай раздачы іх розным даяркам, павінна дапамагчы выправіць існуючае становішча на вытворчасці малака.
На думку спецыяліста, для работы з маладняком у першую чаргу важна падабраць прафесіянальна адказнага чалавека, стварыць для яго належныя ўмовы працы, падабраць маладняк. Сёлета, калі ў маі фарміравалі групу раздою, выбар паў на Вераніку Шах. Яго З. Антонава патлумачыла так:
— Вераніка Раманаўна — даярка з багатым вопытам работы. Сваю справу любіць і адносіцца да яе прафесіянальна. Нягледзячы на ўсе праблемы, якія былі ў нас з рацыёнам кармлення, у яе заўсёды 100-працэнтная захаванасць нованароджанага пагалоўя. А яшчэ жанчына ніколі не спяшаецца пакідаць ферму. Перш чым пайсці дадому, заўсёды праверыць парадак у сваёй групе. У дадатак яна сама хоча далей працаваць з раздоенымі першацёлкамі, што, несумленна, прынясе карысць гаспадарцы.
Сама ж В. Шах свой выбар абгрунтоўвае проста і сціпла:
— Жыву непадалёк ад фермы. Дзеці раз’ехаліся, муж – пенсіянер. Па хатняй гаспадарцы ўпраўляецца, дапамагае, таму часам не абмежавана. Да таго ж на адпачынак яшчэ рана. Сфармірую сабе з гэтага маладняку паўнацэнную групу кароў, каб мець больш важкія надоі. А паколькі вывучала “характар” кожнай з іх, то і даглядаць будзе лягчэй.
Акрамя прывязанасці да работы, ёсць у даяркі і нямала любімых заняткаў. Яе прысядзібны ўчастак патанае ў кветках, любіць збіраць ягады, а зімой – пачытаць кнігу, вязаць. Такія вось рознабаковыя інтарэсы.
Цяпер у аграсэрвісе фарміруюць новую групу раздою. І зноў галоўны заатэхнік стаіць перад выбарам: каму даручыць гэтую адказную справу, каб не загубіць вырашчаных цялушак, а мець добрыя ўдоі.

Аляксандр Азевіч.
На здымку: Вераніка Шпак.
Фота Вольгі Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *