media159048

П’янаму не месца ў вадзе

Человек и закон

media159048Як паведаміў рэдакцыі газеты старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе Анатоль Міласердаў, за мінулы тыдзень у Віцебскай вобласці патанулі 12 чалавек. Зараз агульная лічба патануўшых у гэтым купальным сезоне роўная 60.
Гэты сумны спіс папоўніў і 34-летні беспрацоўны браслаўчанін. Ён вечарам 25 чэрвеня купаўся на возеры Навяты і патануў.
Прычынай здарэння стала грубае парушэнне мер бяспекі на вадзе. Патанулага знайшлі вадалазы выратавальнай станцыі і дастаўлены на бераг.
Паводле слоў спецыяліста, усе выпадкі падобныя. Асноўнымі прычынамі трагедый на вадзе застаюцца купанне ў стане алкагольнага ап’янення і невыкананне правілаў паводзін.
З мэтай прадухілення падобных трагедый супрацоўнікі ТВВАД заклікаюць быць асцярожнымі пры адпачынку каля вадаёмаў, не купацца ў алкагольным ап’яненні. Не купайцеся таксама ў незнаёмых вадаёмах, не нырайце ў ваду з лодак, кладак, гумовых матрацаў. Асабліва пільнымі трэба быць бацькам і ні ў якім разе не пакідаць нават на невялікі час дзяцей без нагляду.

Вольга Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.