Кляшчы атакуюць

Актуальное

2354-0Сёлета ў Беларусі назіраецца рост захворванняў на Лайм-барэліёз — на 10% у параўнанні з мінулым годам. Таксама адзначаны выпадкі заражэння людзей клешчавым энцэфалітам пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака. А ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці зарэгістравана і сямейная ўспышка клешчавага энцэфаліту. Пацярпелі 6 чалавек, з іх 2 дзяцей. У стане сярэдняй і цяжкай ступені цяжару яны гаспіталізаваны.
Толькі ў маі ад укусаў кляшчоў у Беларусі пацярпелі 4668 чалавек, у тым ліку 1530 дзяцей. Найбольш пацярпелых у Мінску, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. У нашым раёне па меддапамогу звярнулася 66 чалавек, зарэгістраваны адзін выпадак клешчавага энцэфаліту.
З улікам таго, што эпідэмічны сезон інфекцый, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, працягваюцца да лістапада, а таксама штогод рэгіструюцца выпадкі заражэння людзей праз сырое казінае малако, чарговы раз звяртаем увагу на неабходнасць выкарыстання падчас наведвання лясной зоны абароннай вопраткі, абутку і акарыцыдна-рэпелентных сродкаў, сама- і ўзаемааглядаў адзення і адкрытых участкаў цела, аглядваць і выдаляць прысмактаўшыхся да дамашніх жывёл кляшчоў, ужываць у ежу толькі тэрмічна апрацаванае малако.
Калі ж на ўласным целе заўважылі прысмактаўшагася кляшча, адразу звяртайцеся да ўрача.

Вольга Рудакова, галоўны санурач раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *