IMG_1993 (Small)

Жанчынам прысвячалася

Актуальное

Усё, што адбывалася напярэдадні 8-га сакавіка ў раённым Доме культуры, можна пералічваць менавіта з такой фармуліроўкай. Выстава-продаж сувеніраў, кветкі, бясконцыя віншаванні і цудоўны канцэрт – арганізатары прадугледзелі ўсё, каб стварыць для жанчын сапраўднае свята. Здавалася, нават сама прырода з задавальненнем уключылася ў стварэнне святочнага настрою і кожнаму без выключэння ўсміхалася пяшчотным веснавым сонейкам.
Падрыхтаванае ж педагогамі ЦДМ, школ раёна і іх навучэнцамі мерапрыемства, пачалося з урачыстага звароту да жыхарак Браслаўшчыны старшыні райвыканкама. “Сёння жанчыны працуюць і праяўляюць свае лепшыя якасці амаль ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, упрыгожваюць раён. Але сярод мноства сацыяльных роляў, якія яны выконваюць, галоўнай застаецца роля маці. І дзяржава не пакідае без увагі жанчын, якія вырашылі прысвяціць сябе мацярынству”, — сказаў кіраўнік раёна. У пацвярджэнне сваіх слоў С. Шматаў уручыў Ордэн Маці жыхарцы Друйска Людміле Буткевіч, якая ўжо мае пяцярых дзяцей і чакае шостага. А ўвогуле ўсіх прысутных у зале жанчын радаваў поўны кошык кветак, устаноўлены на сцэне ад імя старшыні райвыканкама.
Між тым самым яскравым падарункам стаў святочны канцэрт. Спевы і танцы ў выкананні таленавітых дзяцей з розных куткоў раёна на працягу амаль дзвюх гадзін забяспечвалі гледачам адпаведны настрой.
Трэба заўважыць, што падчас канцэрта з вуснаў самых розных людзей неаднаразова гучалі цёплыя словы ў адрас жанчыны-маці. Блізкасць і непарыўнасць гэтых паняццяў чырвонай ніткай прайшлі праз усё мерапрыемства, нагадваючы прысутным пра святое прызначэнне ў жыцці прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва быць жанчынай і маці.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.