Браславчане приняли участие в “Славянском базаре»

Власть и общество

Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” кожны год збірае разам  шмат талентаў. У гэтым годзе на форуме мастацтваў былі акрэдытаваны ўдзельнікі і госці з 27 краін свету. На працягу фестывальнага тыдня  гледачы маглі ўбачыць цікавыя канцэрты, у якіх прымалі ўдзел як зоркі эстрады, так і маладыя артысты. Цікавымі былі “Тэатральныя сустрэчы”, кінапраграма і шматлікія выстаўкі.

Як заўсёды, маштабнай і, напэўна, самай Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтенаведваемай стала выстаўка-кірмаш “Горад майстроў”. Удзельнікамі яе былі і ўмельцы браслаўскага клуба рамёства “Ля возера”. Як аказалася пазней, не толькі ўдзельнікамі, а і лаўрэатамі некаторых конкурсаў. Напрыклад, Сяргей Лук’янец заняў першае месца ў конкурсе лозапляцення ў намінацыі “Выраб мэблі”. А яго бацьку Уладзіміру ва ўрачыстай абстаноўцы было прысвоена званне Народны майстар Рэспублікі Беларусь.

Дэбютаваў сёлета ў горадзе на Дзвіне праект “Віцебшчына хлебасольная”, у рамках якога ўсе рэгіёны вобласці ў стылізаваных падвор’ях прэзентавалі прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў. Афармленнем і паўнатой падвор’я дэманстравалі адметныя рысы свайго раёна, выступленнямі творчых калектываў – культурныя традыцыі.

Наша падвор’е размяшчалася на вуліцы Суворава. Асаблівым попытам у яго гасцей карысталася выстаўка-продаж мёду, якую наладзіў НП “Браслаўскія азёры”. Ва-біла яна да сябе ласуноў, якія маглі пасмакаваць і набыць больш за 10 сартоў смачнага і карыснага мёду. Побач, седзячы за столікам, можна было падсілкавацца, бо ў палатцы Браслаўскага райпа прадаваліся напіткі, чыпсы, пячэнне, цукеркі, марожанае і іншыя прадукты харчавання. Тут жа жадаючыя набывалі браслаўскія сувеніры. Гасцей сустракала і выстаўка мясцовага дома рамёстваў, на якой хутка разыходзіліся вырабы з саломы, лазы, гліны майстроў клуба “Ля возера”. Ларыса Дарафейчык праводзіла там майстар-клас па дробнай глінянай пластыцы. А культурныя традыцыі Браслаўшчыны прадстаўлялі народныя ансамблі “Сябрына” Ахрэмаўскага ЦНК, “Відзаўчанка” Відзаўскага ГДК, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Пагашчанскага СДК і  Слабодкаўскага ЭЦ.

Адным словам, наш Браслаўскі раён і на сёлетнім “Славянскім базары” не выглядаў “белай варонай”.

Вольга Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *