Надта дарагая паездка!

Актуальное
Думаю, кожнаму вадзіцелю даўно вядома тое суровае, але справядлівае пакаранне, якое чакае яго ў выпадку затрымання за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Таму не дзіўна, што лейтэнант адной з вайсковых часцей, учыніўшы пад чаркай ДТЗ, паспяшаўся ўцячы. Тым больш, што раней ён ужо Узнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтепрыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Аднак супрацоўнікі аддзялення ДАІ Лепельскага ГАУС затрымалі ўцекача і даставілі на медагляд.Акрамя таго, у багажніку аўтамабіля ваеннаслужачага было выяўлена мяса дзіка. Спрабуючы пазбегнуць пакарання за незаконнае паляванне і кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, парушальнік прапанаваў інспектару хабар, але… дарэмна.

У адносінах ваеннаслужачага распачата крымінальная справа адразу па 3 артыкулах Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і замах на дачу хабару). А ў выніку абвінаваўчага прыгавору суда, акрамя суровага крымінальнага пакарання, ваеннаслужачаму давядзецца аплаціць сродкі, затрачаныя дзяржавай на яго навучанне ў ВНУ. А гэта больш за 40 млн. руб.

Надта дарагая паездка, як у прамым, так і пераносным сэнсе!

Васіль Паламарчук, старшы памочнік Полацкага міжгарнізоннага ваеннага пракурора.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *