В университетах начался третий этап тестирования

Актуальное
У красавіку на базе СШ № 2  будзе арганізаваны  трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Як і раней, заданні для яго і праверку іх выканання ажыццяўляе рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, а само тэсціраванне праводзіць Віцебскі рэгіянальны цэнтр  тэсціравання. 16 красавіка, у суботу, з 9 гадзін іспыты пачнуцца па рускай і беларускай мовах; з 12.30 – па хіміі, фізіцы, геаграфіі, замежных мовах, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве. 17 красавіка, у нядзелю, з 9.00 – па матэматыцы, біялогіі, сусветнай гісторыі.Рэгістравацца на тэсціраванне належыць у раённым аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 2 да 8  красавіка ўключна. Даведкі па тэлефоне 22-5-82.Школьнікі рэгіУзнайте все про Отдых в Браславе на нашем сайтеструюцца па месцы навучання.

Кошт удзелу ў іспытах 16100 рублёў за кожны прадмет на асобную квітанцыю  аплачваецца  ў аддзяленнях Беларусбанка. (Получатель: учреждение образования «Республиканский институт контроля знаний», ф-л № 529 Белсвязь; АСБ «Беларусбанк» г. Минска, код 720; р/сч. 3632934510021; УНН 190194148, ОКПО 3754583).

У дзень тэсціравання пропуск у аўдыторыю пачынаецца за гадзіну да пачатку іспыту. Пры сабе трэба мець пашпарт (від на жыхарства), квітанцыю аб аплаце, чорную гелевую (капілярную) ручку.

Іна Купрыянава, галоўны спецыяліст РАА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *