Пяць прычын наведаць Казяны

Калейдоскоп

Казяны вядомы з ХVІ стагоддзя і размяшчаюцца паміж рэкамі Дрысвятка і Дзісна. З гэтага населенага пункта дарогі вядуць у Шаркаўшчыну, Паставы і Браслаў. Нягледзячы на аддаленасць Казян ад райцэнтра, іх варта наведаць, бо аграгарадок і яго наваколле ўяўляюць немалую цікавасць.

АСАБІСТЫЯ РЭЧЫ МАСТАКА1

Пётр Сергіевіч — славуты ўраджэнец Браслаўшчыны, выдатны беларускі мастак і дзеяч культуры. Нарадзіўся ў в. Стаўрова непадалёку ад Казян. У гісторыі беларускага жывапісу яго творчасць займае значнае месца: спадчына — больш за 600 палотнаў. Некаторыя творы захоўваюцца ў буйнейшых музеях Беларусі і Літвы. У Казян- скай бібліятэцы створана прысвечаная мастаку экспазіцыя з яго асабістымі рэчамі.

ПОМНІКІ ВАЙНЫ

2

У час ваенных дзеянняў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў самі Казяны і іх наваколле панеслі вялікія страты. Так, восенню 1915-га тут адбываліся жорсткія баі, у выніку звыш 550 чалавек загінулі і прапалі без звестак. Падчас ВАВ у Казянах размяшчаўся паліцэйскі гарнізон, які некалькі разоў падвяргаўся разгрому партызанскай брыгадай «Спартак». Сведчаннямі ваенных ліхалеццяў на казянскай зямлі з’яўляюцца шматлікія помнікі.

4ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА СВЯТОГА ДУХУ

Храм быў узведзены на рубяжы ХІХ — ХХ стст. Доўгі час ён не дзейнічаў, але ў 90-х гадах быў перададзены вернікам. Дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў і святара царква дагледжана.

ДУБЫ І ДОЎГАЖЫХАРЫ

На тэрыторыі населенага пункта і ў наваколлях расце вельмі многа дубоў. Іх дакладную колькасць не ведае ніхто. Некаторым волатам больш за стагоддзе, але ёсць і маладзенькія дрэўцы. Дуб — дрэва-асілак, магчыма, таму ў Казянах шмат доўгажыхароў.

ВОДНЫ ШЛЯХ У БАЛТЫКУ3

Па Казянах можна вывучыць геаграфію на справе, а не па падручніках. Так, праз аграгарадок працякаюць дзве рэчкі — Дзісна і Дрысвятка. Дзісна, левы прыток Заходняй Дзвіны, пачынаецца ў Літве, а Дрысвятка — ужо прыток Дзісны.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *