mer-zugrjesa-popalsja-na-vzjatke

На варце антыкарупцыйнага заканадаўства

Человек и закон

mer-zugrjesa-popalsja-na-vzjatkeПраблема супрацьдзеяння карупцыі ў сілу яе разбуральнага ўздзеяння на сістэму ўлады, сацыяльныя і эканамічныя працэсы застаецца адным з галоўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі.

Праводзімыя пракуратурай раёна праверкі сістэматычна выяўляюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, якія ў сукупнасці могуць выклікаць здзяйсненне карупцыйных злачынстваў.

У мінулым годзе праведзена 5 агульнанаглядных праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства — у РЦГіЭ, нацыянальным парку, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і ў філіяле Глыбоцкага МКК “Браслаўрыба”. Па дадзеных пытаннях правяраліся таксама ПМС, аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, упраўленне капітальнага будаўніцтва, СВК “Маяк Браслаўскі” і ААТ “Агравідзы”.

Па выніках кантрольна-нагляднай дзейнасці ўнесена 5 прадстаўленняў, 2 прадпісанні, па патрабаванні пракурора адменены 1 незаконны акт, 5 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 3 — афіцыйна папярэджаны.

Напрыклад, падчас праверкі ў ДПУ НП “Браслаўскія азёры” ўстаноўлена, што ў парушэнне Закона “Аб барацьбе з карупцыяй” прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджванні ўчынкаў карупцыйнай накіраванасці насілі фармальны характар. Пацвярджае гэта і такі факт, што сакратар камісіі па супрацьдзеянні карупцыі не была нават азнаёмлена ні з загадам генеральнага дырэктара аб камісіі, ні палажэннем аб ёй. У пасяджэнні камісіі ўдзельнічалі толькі яе члены, ні іншыя работнікі ўстановы, ні супрацоўнікі праваахоўных органаў на пасяджэнні не запрашаліся. А з 2013 г. па 15 жніўня 2014 г. пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўвогуле не праводзіліся.

Акрамя таго, падчас праверкі выяўлены асобныя парушэнні парадку правядзення закупу тавараў (работ, паслуг). Так, з парушэннямі закона аб дзяржаўных закупках праведзены электронныя аўкцыёны па набыцці квадрацыклаў і аўтамабіляў “УАЗ”. А 20 сакавіка 2014 г. ва ўстанове адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары пераможцы на будаўнічыя работы. У якасці старшыні камісіі выступаў намеснік гендырэктара, а адным з членаў камісіі — галоўны механік. Падчас жа праверкі было ўстаноўлена, што ў перыяд пасяджэння конкурснай камісіі першы знаходзіўся ў працоўным водпуску, а другі — на вучобе. Такім чынам, абодва фактычна не ўдзельнічалі ў пасяджэнні камісіі.

Што ж тычыцца злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, то такое ў мінулым годзе было выяўлена на тэрыторыі раёна толькі адно: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам прыватнага прадпрыемства.

Сяргей Галімбоўскі, намеснік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.