Запрашаем на наша свята

Актуальное

Паважаныя браслаўчане і госці горада, запрашаем вас адзначыць наша прафесійнае свята, Дзень пажарнай службы, а таксама 160-годдзе яе ўтварэння, разам.
На стаянцы насупраць гарадскога пляжа воз. Дрывяты 25 ліпеня ў 12 гадзін адбудуцца паказальныя выступленні. Работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадэманструюць вам пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, абсталяванне, якое мы выкарыстоўваем падчас аварыйных сітуацый. А таксама вы ўбачыце, як нашы супрацоўнікі спыняюць пажары і шмат іншага.

Сяргей Сачыўка,
начальнік Браслаўскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.