Замацавалася тэндэнцыя зніжэння злачыннасці

У пачатку года заўжды падводзіцца рыса пад годам мінулым і акрэсліваюцца планы на наступны. Нядаўна падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці, адзначылі лепшых супрацоўнікаў і паставілі задачы на год бягучы на аператыўным сходзе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Начальнік РАУС Вяча-слаў Грышчанка, аналізуючы вынікі работы аддзела, адразу адзначыў, што летась удалося стабілізаваць і значна палепшыць крымі-нагенную абстаноўку, […]

Подробнее

Ах, снег, сняжок…

Зіма не-не ды падносіць свае сюрпрызы. Маразы змяняюцца адлігай, галалёдам, снегападамі. Камунальнікам ды дарожнікам такія капрызы надвор’я прыносяць нямала клопатаў. У горадзе пра бяспеку руху клапоцяцца работнікі ДП “Браслаў-камунальнік”. Як паведаміў начальнік участка па добраўпарадкаванні і саначыстцы Станіслаў Галіцкі, на расчыстку вуліц і пешаходных дарожак пасля снегападу выязджаюць 2 МАЗы, 3 МТЗ, маленькі трактар са […]

Подробнее

Калі не яны, то хто?

Служба выратавальнікаў, а ў нашым раёне яна прадстаўлена Браслаўскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях, дзе працуюць 12 афіцэраў і 62 ваеннаслужачыя, падобная з ваеннай. Усё грунтуецца на строгай дысцыпліне, і кожная раніца пачынаецца па распарадку. Задачы на дзень, тэарэтычныя і практычныя заняткі, вучэнні, а калі паступае трывожны званок на цэнтр аператыўнага ўпраўлення – мінутная гатоўнасць на […]

Подробнее

Віншуем з прафесійным святам

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і выратавальнай станцыі, прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка! Тэхнагенным катастрофам і стыхійным бедствам, што раз-пораз здараюцца ў сучасным свеце, заўжды супрацьстаяць выратавальнікі, якія вылучаюцца найвышэйшым прафесіяналізмам, вопытам, цвёрдай дысцыплінай і ўменнем знаходзіць выхад з самых складаных, часам экстрэмальных сітуацый. Вельмі часта вы […]

Подробнее

Цiкавая сустрэча са святаром

У першы дзень пасля канікулаў Кансталінскую школу па запрашэнні дырэктара ўстановы наведаў праваслаўны святар Ігар Чачуковіч. Бацюшка расказаў школьнікам пра Каляды, пра нараджэнне Ісуса Хрыста. На пачатку сустрэчы адчувалася некаторая скаванасць вучняў, але айцец Ігар умела падбіраў словы і прыклады з жыцця для таго, каб проста і даступна пераказаць Святое Пісанне. Ён задаваў наводзячыя пытанні, […]

Подробнее

Першы юбілей цэнтра сацыяльнай дапамогі

У студзені 2003 года рашэннем Браслаўскага райвыканкама на базе аддзялення сацыяльнай дапамогі дома быў створаны тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сёлета ён адзначае свой першы юбілей. Сёння цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – выратавальны круг для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў дапамозе. А на яе адгукнуцца 145 творчых натур, спецыялістаў […]

Подробнее

Дзяржаўная дапамога сем’ям

З 1 студзеня ўступіў у сілу новы Закон “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Змены, прадугледжаныя ў ім, тычацца як дапамог на дзяцей да 3-х год, так і пасля трохгадовага ўзросту. З 1 студзеня памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 год падлічваецца ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за 3-і квартал […]

Подробнее

Прысвечана азёрнаму краю

Каля сотні экспанатаў будзе прадстаўлена на выстаўцы “Край лясоў і азёр”, прымеркаванай да 75-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, у музеі беларускага кнігадрукавання – філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Адкрыццё выстаўкі запланавана на 18 студзеня. Большую частку калекцыі складуць друкаваныя выданні – кнігі, перыёдыка, брашуры, у якіх ідзе размова пра паўночны рэгіён Беларусі, яго гісторыю, культуру, празаічныя […]

Подробнее

На кожнага “хітруна” знойдзецца ўправа

Раніцай 7 студзеня на ўчастку адной з пагранічных застаў Полацкага пагранатрада на беларуска-латвійскай мяжы спрацавала сігналізацыя. Нарад тут жа адправіўся на пошук парушальніка, а латвійскія пагранічнікі былі папярэджаны пра магчымае нелегальнае перасячэнне мяжы. Хутка вайскоўцы ў зялёных фуражках заўважылі сляды парушальніка, а праз пэўны час дагналі і яго самога. Недалёка ад мяжы была спынена грамадзянка […]

Подробнее

Больш за паўстагоддзя разам

Яніна Станіславаўна і Георгій Фаміч Мацукі з Опсы разам па жыцці крочаць вось ужо 52 гады. Але ж да сённяшняга дня ў вачах гэтых людзей не згасла іскарка кахання, якая ўспыхнула так даўно, і не знікла пачуццё павагі адзін да аднаго, якія яны беражліва нясуць праз усе гады сумеснага жыцця. У гэтым нядаўна змагла ўпэўніцца […]

Подробнее

Канікулы прайшлі і цікава, і з карысцю.

Канікулы – гэта не толькі кам’ютар і тэлевізар. Канікулы – гэта вясёлыя гульні, магчымасць заняцца сваім хобі, пабыць на свежым паветры, умацаваць сваё здароўе. Школьнікам нашага раёна цікава і з карысцю правесці вольны час дапамаглі школы, на базе якіх на зімовых канікулах працавалі аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання. Як паведаміла медатыст РАА Наталля Дулько, СШ № […]

Подробнее

Тэрміны зарплаты не дзеля галачкі

На пастаянным кантролі ў КДК знаходзяцца пытанні своечасовасці і паўнаты выплаты заработнай платы, а таксама падачы даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці пра наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце. Усяго ў 2012 годзе КДК вобласці выяўлены факты несвоечасовасці выплаты зарплаты ў 26 суб’ектаў гаспадарання (г. Віцебска, Полацка, Наваполацка, Браслаўскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, […]

Подробнее

Вікторыя Навічонак — работнік сацыяльнага цэнтра

З дня заснавання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе ў ім эканамістам Вікторыя Навічонак. Ужо 10 гадоў займаецца планаваннем дзейнасці цэнтра, разлічвае расходы і даходы. Задача вельмі складаная і адказная. Але жанчына з поспехам вырашае яе, бо добра ведае сваю справу, арыентуецца ў мностве лічбаў, якія, як мы ведаем, любяць дакладнасць. Яе прафесіяналізм і сумленная […]

Подробнее

Буклет да юбілею.

У бягучым годзе Віцебская вобласць святкуе свой 75-гадовы юбілей. Шэраг культурных мерапрыемстваў рыхтуюць і бібліятэкі раёна, у тым ліку творчыя вечары і чытанні, будуць наладжаны выставы, праведзены агляды, арганізаваны сустрэчы з цікавымі людзьмі. Так, з нагоды юбілею, раённая бібліятэка выпусціла буклет “Даты гісторыі Віцебскай вобласці”. З гэтага буклета можна даведацца пра геаграфічнае становішча, склад насельніцтва, […]

Подробнее

Міласэрнасць бяз межаў

Навагоднія і калядныя святы самыя любімыя, якія настройваюць на цуды. А хіба гэта не шчасце – сабрацца за святочным сталом вялікай сям’ёй і, надзяляючы адзін аднога сувенірнымі сімваламі надыходзячага года, з нецярпеннем чакаць набліжэння зімовай казкі. Калі з нараджэння жывеш з бацькамі і не пазбаўлен увагі сваякоў, цяжка ўявіць, што можа быць па — іншаму. […]

Подробнее

У абарот дзяржаўную маёмасць.

У камунальнай уласнасці Браслаўскага раёна налічваецца 1809 аб’ектаў нерухомай маёмасці агульнай плошчай 201033 м 2, якія перададзены ў гаспадарчае карыстанне суб’ектам, 49804 м 2 плошчаў здадзена ў арэнду. За здачу ў арэнду падсобных будынкаў, ізаляваных памяшканняў за мінулы год балансаўтрымальнікамі атрымана 182 млн. руб., з якіх 63 млн. адлічаны ў раённы бюджэт. Аднак на тэрыторыі […]

Подробнее

Нераўнадушны да людскіх праблем

Падзяліць абавязкі кіраўніка арганізацыі і дэпутата райсавета складана. Кіраўніку, праўда, значна прасцей вырашаць многія праблемы людзей, асабліва, калі ты чалавек адказны і нераўнадушны да таго, што хвалюе выбаршчыкаў. Менавіта таму вось ужо тры скліканні запар выбаршчыкі Рыбгаснай выбарчай акругі аказваюць давер начальніку міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Васілю Мацуку і выбіраюць яго дэпутатам […]

Подробнее

Шлюб – гэта святое

Напрыканцы мінулага года ў опсаўскім касцёле адбылося незвычайнае свята. Парафіяне вырашылі ўшанаваць людзей, якія пражылі ў шлюбе не адзін дзясятак гадоў. У кожнага з іх свой лёс. А ў той дзень яны прыйшлі ў храм, каб пацвердзіць свае сямейныя адносіны, даказаць, што праз дзесяць, пятнаццаць гадоў можна захаваць не толькі каханне, але і ўзаемаразуменне, узаемапавагу […]

Подробнее

Дзеці пры справе

Закончыліся зімовыя канікулы. Установы адукацыі і культуры разам з іншымі зацікаўленымі зрабілі ўсё, каб адпачынак школьнікаў, які супаў са святочнымі днямі, быў насычаны мерапрыемствамі і падзеямі. Каму канікулы, а каму – напружаная праца. Традыцыйна вялікую нагрузку нясуць на сабе педагогі. Канікулы – неспакойны час таксама для камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і супрацоўнікаў ІСН РАУС. […]

Подробнее

Год быў цікавы і насычаны

Гістарычна склалася так, што на тэрыторыі Браслаўскага раёна жыве шмат людзей якія размаўляюць па-польску, і яны жадаюць, каб іх дзеці таксама ведалі мову і культуру сваіх продкаў. У нашым раёне ўжо шмат гадоў дзейнічае грамадскае аб’яднанне “Польская маці школьная”. Яна сапраўдны памочнік у вывучэнні мовы, культуры, традыцый суседняй краіны. Ніхто не прымушае вучыць польскую мову, […]

Подробнее