Канікулы прайшлі і цікава, і з карысцю.

Главное

Канікулы – гэта не толькі кам’ютар і тэлевізар. Канікулы – гэта вясёлыя гульні, магчымасць заняцца сваім хобі, пабыць на свежым паветры, умацаваць сваё здароўе.
Школьнікам нашага раёна цікава і з карысцю правесці вольны час дапамаглі школы, на базе якіх на зімовых канікулах працавалі аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання.
Як паведаміла медатыст РАА Наталля Дулько, СШ № 1 і №2, гімназія, Слабодкаўская, Ахрэмаўская, Друйская, Іказненская сярэднія школы ў чарговы раз адкрылі свае дзверы, каб 200 хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі правесці зімовы адпачынак арганізавана.
Для адпачынку былі створаны ўсе ўмовы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя і развіцця дзіцяці. Вучні ўдзельнічалі не толькі ў традыцыйных “лагерных” мерапрыемствах – спартыўных спаботніцтвах, віктарынах, сустрэчах. Яркай падзеяй зімовых канікулаў была вялікая панарама навагодніх ранішнікаў, карнавалаў, падарункі. Пад асаблівай ўвагай педагогаў раёна знаходзіліся дзеці з сем’яў, што трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча.
Для дзяцей было арганізавана трохразавае харчаванне. Датацыя з бюджэту на кожнага вучня на дзень склала 18.600 руб.
Дарэчы, наведвальнікамі лагераў былі і пераможцы раённых алімпіяд, якія паедуць абараняць гонар Браслаўшчыны ў Віцебск. Падчас канікулаў ім давялося сумяшчаць адпачынак з падрыхтоўкай да наступнага этапа інтэлектуальных спаборніцтваў.

Алена Пятушка.