Дзяржаўная дапамога сем’ям

Главное

З 1 студзеня ўступіў у сілу новы Закон “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Змены, прадугледжаныя ў ім, тычацца як дапамог на дзяцей да 3-х год, так і пасля трохгадовага ўзросту.
З 1 студзеня памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 год падлічваецца ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за 3-і квартал 2012 г. і дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям’і (за выключэннем дзіцяці-інваліда, на якога памер дапамогі ўстанаўліваецца ў павышаным памеры — 45 % сярэднямесячнай зарплаты):
— на першага дзіцяці — 35 % сярэднямесячнай зарплаты;
— на другога і наступных — 40 %.
Такім чынам, памер дапамогі па доглядзе дзяцей да 3 год у перыяд з 1 па 31 студзеня складае:
— на першага дзіцяці 1 413 190 руб.;
— на другога і наступных 1 615 070 руб.;
— на дзіцяці-інваліда 1 816 960 руб.
З 1 студзеня адменена норма выплаты дапамогі ў памеры 50 % пры афармленні дзяцей у дашкольныя ўстановы.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 год будзе выплачвацца ў памеры 50 %, калі асоба, якая яго даглядае, працуе на ўмовах поўнага рабочага часу (больш за палавіну месячнай нормы) у аднага ці некалькіх наймальнікаў; на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш за палавіну месячнай нормы) і адначасова выконвае работу дома ў аднаго ці некалькіх наймальнікаў; выконвае работу па грамадзянска-прававым дагаворы; з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, адвакатам.
Пры вызначэнні памеру дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3-х год улічваюцца дзеці ва ўзросце да 18 год, якія выхоўваюцца ў сям’і, у тым ліку ўсыноўленыя, пасынкі і падчарыцы, і не ўлічваюцца ў адносінах якіх бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў; адабраныя з сям’і; памерлыя; выхоўваемыя ў прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
Дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, будзе назначацца толькі наступным катэгорыям сямей: калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 год; дзіця да 18 год, інфіцыраванае ВІЧ; бацька (айчым) ці ўсынавіцель з’яўляюцца ваеннаслужачымі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу; абодва бацькі (мачыха, айчым) у поўнай сям’і ці адзіны ў няпоўнай, усынавіцель з’яўляецца інвалідам І групы, а другі даглядае яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сямей назначаецца на кожнага дзіцяці ў памеры 50 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, што з 1 студзеня складае 440 020 руб., а на дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год — у памеры 70 %, што складае 616 020 руб.
Звяртаю ўвагу, што новым Законам адменена дапамога, назначаемая з улікам сукупнага даходу, таму астатнім сем’ям дапамога назначацца не будзе, таксама выключаны ўсе надбаўкі да дзяржаўнай дапамогі па доглядзе дзяцей як да трох год так і старэйшых.

Крысціна Шпаковіч,
намеснік начальніка
райаддзела Фонду сацабароны насельніцтва.