Буклет да юбілею.

Главное

У бягучым годзе Віцебская вобласць святкуе свой 75-гадовы юбілей. Шэраг культурных мерапрыемстваў рыхтуюць і бібліятэкі раёна, у тым ліку творчыя вечары і чытанні, будуць наладжаны выставы, праведзены агляды, арганізаваны сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Так, з нагоды юбілею, раённая бібліятэка выпусціла буклет “Даты гісторыі Віцебскай вобласці”. З гэтага буклета можна даведацца пра геаграфічнае становішча, склад насельніцтва, асаблівасці гаспадаркі, Беларускага Паазер’я. Названы імёны знакамітых землякоў, якія пакінулі свой след у сусветнай культуры. Пералічаны найбольш значныя падзеі, што адбываліся ў вобласці і непасрэдна ў нашым раёне на працягу апошніх 12 гадоў.